Банк Законов
 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 октября 1998 г. №1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры"

Архивы

текст документа по состоянию на 19 января 2007 года (архив)

-- Навигация --

Обновление Документы по состоянию на апрель 2008 года

                САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 16 кастрычнiка 1998 г.  N 1590                              г.Мiнск


     АБ БЕЛАРУСКАЙ  РЭСПУБЛIКАНСКАЙ  НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ  РАДЗЕ   ПА
ПЫТАННЯХ  ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
       ___________________________________________________________++
         Утратило силу постановлением  Совета  Министров  Республики
         Беларусь  от  15  июня  2006 г.  № 762 (Национальный реестр
         правовых  актов  Республики  Беларусь,  2006  г.,  №   103,
         5/22474)   

       ___________________________________________________________++
         Название -   в   редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            АБ БЕЛАРУСКАЙ  РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ
         ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ  КАМIТЭЦЕ  ПА
         АХОВЕ   ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ   СПАДЧЫНЫ   ПРЫ  МIНIСТЭРСТВЕ
         КУЛЬТУРЫ
       ___________________________________________________________++


        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров  Республики Беларусь от 8
         июня  2001 г.  №  862  (Национальный реестр  правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., № 59, 5/6195);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
         сентября 2002 г. № 1314 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11189);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
         ноября  2004 г.  № 1497 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць,    што    ў  склад  Беларускай   рэспублiканскай
навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры   Мiнiстэрстве  культуры  ўваходзiць  12  чалавек.  Гэты   склад
з'яўляецца  пастаянным  i  дзейнiчае  на  ўвесь час працы Беларускай
рэспублiканскай     навукова-метадычнай    рады    па       пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.
       ___________________________________________________________++
         Пункт  1 -   в   редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            1. Устанавiць,  што ў склад  Беларускай  рэспублiканскай
         навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай
         спадчыны  пры  Камiтэце   па   ахове   гiсторыка-культурнай
         спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 10 чалавек.
       ___________________________________________________________++

     2. Зацвердзiць:
     прыкладзены    Статут        Беларускай         рэспублiканскай
навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры.
       ___________________________________________________________++
         Пункт 2 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            2. Зацвердзiць:
            прыкладзены Статут       Беларускай      рэспублiканскай
         навукова-метадычнай рады па  пытаннях  гiсторыка-культурнай
         спадчыны   пры   Камiтэце   па  ахове  гiсторыка-культурнай
         спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры;
            персанальны склад       Беларускай       рэспублiканскай
         навукова-метадычнай рады па  пытаннях  гiсторыка-культурнай
         спадчыны   пры   Камiтэце   па  ахове  гiсторыка-культурнай
         спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры згодна з дадаткам.
       ___________________________________________________________++

     3. Утратил силу.
       ___________________________________________________________++
         Пункт 3  утратил силу постановлением Совета  Министров от 8
         июня 2001 г. N 862

            3. Абзац другi пункта 10  Палажэння аб Камiтэце па ахове
         гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры
         Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджанага   пастановай  Савета
         Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 10 чэрвеня  1997 г. N 673
         "Пытаннi   Мiнiстэрства  культуры   Рэспублiкi  Беларусь  i
         камiтэтаў  пры гэтым  Мiнiстэрстве" (Збор  дэкрэтаў, указаў
         Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N
         19, арт.660), выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

            "Статут,    колькасны   i    персанальны   склад    рады
         зацвярджаюцца  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  па
         прадстаўленню Мiнiстра культуры".
       ___________________________________________________________++

     4.  Ускласцi    арганiзацыйна-тэхнiчнае   забеспячэнне   работы
Беларускай  рэспублiканскай  навукова-метадычнай  рады  па  пытаннях
гiсторыка-культурнай   спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры  -   на
Мiнiстэрства культуры.
       ___________________________________________________________++
         Пункт  4 -   в   редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            4. Ускласцi  арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы
         Беларускай  рэспублiканскай  навукова-метадычнай  рады   па
         пытаннях  гiсторыка-культурнай спадчыны на Камiтэт па ахове
         гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры,  а
         фiнансава-гаспадарчае - на Мiнiстэрства культуры.
       ___________________________________________________________++

 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                          С.Лiнг


                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          16.10.1998 N 1590

СТАТУТ
 Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай
 рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
 пры Мiнiстэрстве культуры
       ___________________________________________________________++
         Название -   в   редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            СТАТУТ
            Беларускай рэспублiканскай  навукова-метадычнай  рады па
         пытаннях  гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры  Камiтэце  па
         ахове   гiсторыка-культурнай   спадчыны   пры  Мiнiстэрстве
         культуры
       ___________________________________________________________++

                         Агульныя палажэннi

     1. Беларуская   рэспублiканская   навукова-метадычная  рада  па
пытаннях гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры
(далей  -  Навукова-метадычная  рада) з'яўляецца навукова-метадычным
органам  па   пытаннях   улiку,   аховы,   зберажэння,   аднаўлення,
выкарыстання,  памнажэння  i  вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны
Рэспублiкi Беларусь.
       ___________________________________________________________++
         Пункт 1 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            1. Беларуская  рэспублiканская  навукова-метадычная рада
         па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры  Камiтэце  па
         ахове   гiсторыка-культурнай   спадчыны   пры  Мiнiстэрстве
         культуры  (далей  -  Навукова-метадычная  рада)  з'яўляецца
         навукова-метадычным   органам  па  пытаннях  улiку,  аховы,
         зберажэння, аднаўлення, выкарыстання, памнажэння i вяртання
         гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
       ___________________________________________________________++

     2. Навукова-метадычная   рада   фармiруецца   з   прадстаўнiкоў
мiнiстэрстваў, iншых  рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый,  а таксама  са  спецыялiстаў,
якiя ажыццяўляюць  дзейнасць  у  галiне тэорыi i практыкi вывучэння,
зберажэння, кансервацыi,  рэстаўрацыi,  выкарыстання  i   памнажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама ў iншых сумежных напрамках.

     У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк начальнiка
ўпраўлення  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны  i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры,  а таксама спецыялiст названага ўпраўлення  -
вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
       ___________________________________________________________++
         Часть вторая   пункта   2   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  25
         ноября 2004 г. № 1497

            У склад  Навукова-метадычнай  рады  ўваходзяць  намеснiк
         дырэктара  дэпартамента   па   ахове   гiсторыка-культурнай
         спадчыны  i  рэстаўрацыi  Мiнiстэрства культуры,  а таксама
         спецыялiст  названага  дэпартамента   -   вучоны   сакратар
         Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
       ___________________________________________________________++
         Часть вторая  пункта  2  -  в редакции постановления Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            У склад  Навукова-метадычнай  рады  ўваходзяць  намеснiк
         старшынi  Камiтэта  па  ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
         пры Мiнiстэрстве культуры,  а таксама спецыялiст  названага
         Камiтэта  -  вучоны  сакратар  Навукова-метадычнай  рады па
         пасадзе.
       ___________________________________________________________++

     Старшынёй Навукова-метадычнай    рады    з'яўляецца   начальнiк
ўпраўлення па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны  i  рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры.
       ___________________________________________________________++
         Часть третья   пункта   2   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  25
         ноября 2004 г. № 1497

            Старшынёй Навукова-метадычнай  рады  з'яўляецца дырэктар
         дэпартамента  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны   i
         рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры.
       ___________________________________________________________++
         Часть третья  пункта  2  -  в редакции постановления Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            Старшынёй Навукова-метадычнай  рады  з'яўляецца старшыня
         Камiтэта  па  ахове   гiсторыка-культурнай   спадчыны   пры
         Мiнiстэрстве культуры.
       ___________________________________________________________++

     Колькасны i   персанальны   склад   Навукова-метадычнай    рады
зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
Мiнiстра культуры.

     3. У  сваёй   дзейнасцi   Навукова-метадычная   рада   кiруецца
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.

     4. Навукова-метадычная рада мае бланкi са сваiм найменнем.

                Кампетэнцыя Навукова-метадычнай рады

     5. Навукова-метадычная рада:

     5.1. вырашае пытаннi:
     надання (або адмаўлення ў наданнi) статуса гiсторыка-культурных
каштоўнасцей нанава  выяўленым,  або  нанава  вывучаным матэрыяльным
аб'ектам, прадметам,  або   нематэрыяльным   праяўленням   чалавечай
творчасцi;
     надання катэгорый каштоўнасцям;
       ___________________________________________________________++
         Подпункт 5.1  пункта  5   -   с   изменениями,   внесенными
         постановлением  Совета  Министров Республики Беларусь от 25
         сентября 2002 г. N 1314

            5.1. вырашае пытаннi:
            надання (або    адмаўлення    ў     наданнi)     статуса
         гiсторыка-культурных  каштоўнасцей  нанава  выяўленым,  або
         нанава  вывучаным  матэрыяльным  аб'ектам,  прадметам,  або
         нематэрыяльным  праяўленням чалавечай творчасцi (у тым лiку
         i помнiкам гiсторыi i культуры,  прынятым  ва  ўстаноўленым
         парадку пад ахову дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.);
            надання катэгорый каштоўнасцям;
       ___________________________________________________________++

     5.2. выдае заключэннi па:
     праектах перспектыўных  праграм  i  гадавых  планаў  работ   па
рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     прапановах аб размеркаваннi бюджэтных сродкаў, якiя выдзяляюцца
на ахову i аднаўленне гiсторыка-культурнай спадчыны, i сродкаў Фонду
аховы, зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны  народа
Беларусi;
     квалiфiкацыi спецыялiстаў на прадмет выдачы iм сертыфiкатаў  на
права правядзення работ з гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
     праектна-каштарыснай дакументацыi,        якая        датычыцца
гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" i "2";
     кандыдатурах навуковых  кiраўнiкоў  на  правядзенне   работ   з
гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0";
     iншых пытаннях,  якiя выносяцца на разгляд  Навукова-метадычнай
рады   Мiнiстрам   культуры  або  начальнiкам  ўпраўлення  па  ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры;
       ___________________________________________________________++
         Абзац седьмой подпункта  5.2  пункта  5  -  с  изменениями,
         внесенными   постановлением   Совета  Министров  Республики
         Беларусь от 25 ноября 2004 г. № 1497

            iншых пытаннях,    якiя     выносяцца     на     разгляд
         Навукова-метадычнай  рады Мiнiстрам культуры або дырэктарам
         дэпартамента  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны   i
         рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры;
       ___________________________________________________________++
         Абзац седьмой  подпункта  5.2  пункта  5  -  с изменениями,
         внесенными  постановлением  Совета   Министров   Республики
         Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            iншых пытаннях,     якiя     выносяцца     на    разгляд
         Навукова-метадычнай рады Мiнiстрам культуры  або  старшынёй
         Камiтэта   па   ахове   гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры
         Мiнiстэрстве культуры;
       ___________________________________________________________++

     5.3. выпрацоўвае прапановы па:
     паляпшэнню ў   Беларусi   справы   вывучэння,   улiку,   аховы,
зберажэння, аднаўлення,  памнажэння i вяртання  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
     памерах кампенсацыi за шкоду,  прычыненую  гiсторыка-культурным
каштоўнасцям або зонам iх аховы;
     выплаце ўзнагароджанняў    за     выяўленне     каштоўных     у
гiсторыка-культурных адносiнах     матэрыяльных     аб'ектаў     або
нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасцi;
     абмежаванню або  поўнай  забароне  руху транспартных сродкаў на
шляхах зносiн, якiя прылягаюць да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

             Рэгламент работы Навукова-метадычнай рады

     6. Работа Навукова-метадычнай рады праводзiцца ў адпаведнасцi з
гадавымi планамi,  якiя  зацвярджаюцца  дырэктарам  дэпартамента  па
ахове   гiсторыка-культурнай  спадчыны  i  рэстаўрацыi  Мiнiстэрства
культуры.
       ___________________________________________________________++
         Пункт 6  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            6. Работа   Навукова-метадычнай   рады   праводзiцца   ў
         адпаведнасцi  з  гадавымi   планамi,   якiя   зацвярджаюцца
         старшынёй  Камiтэта  па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
         пры Мiнiстэрстве культуры.
       ___________________________________________________________++

     7. Пасяджэннi  Навукова-метадычнай  рады  праводзяцца  па  меры
неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.
     Пасяджэннi Навукова-метадычнай  рады  праводзiць старшыня, а  ў
яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.
       ___________________________________________________________++
         Часть вторая  пункта  7   -   с   изменениями,   внесенными
         постановлением  Совета  Министров Республики Беларусь от 25
         сентября 2002 г. N 1314

            Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзiць старшыня,
         а ў яго адсутнасць -  адзiн  з  членаў  Навукова-метадычнай
         рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй ў кожным асобным
         выпадку.
       ___________________________________________________________++

     Бягучая работа   памiж  пасяджэннямi  Навукова-метадычнай  рады
ажыццяўляецца старшынёй i вучоным сакратаром.

     8. Ход i вынiкi абмеркавання  пытанняў  на  Навукова-метадычнай
радзе фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца вучоным сакратаром
Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн да двух тыдняў з дня пасяджэння на
падставе рукапiсных,  стэнаграфiчных  або  магнiтафонных запiсаў,  а
таксама такiх  дакументаў,  як  парадак  дня,  тэзiсы  выступленняў,
праекты пастаноў.
     Пратаколы пасяджэнняў Навукова-метадычнай рады i выпiскi  з  iх
друкуюцца на бланках вызначанага ўзору.

     9. Старшыня  мае  права  афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў рабоце
Навукова-метадычнай рады экспертаў (у тым лiку замежных грамадзян).

     10. Навукова-метадычная рада  правамоцна  прымаць  рашэннi  пры
наяўнасцi на  пасяджэннi  не  менш  за  8 членаў Навукова-метадычнай
рады.
       ___________________________________________________________++
         Пункт 10 - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

            10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць  рашэннi
         пры   наяўнасцi   на   пасяджэннi   не  менш  за  7  членаў
         Навукова-метадычнай рады.
       ___________________________________________________________++

     11. Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi:
     у  дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы
чацвёртым  падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне
прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады;
       ___________________________________________________________++
         Абзац второй  части  первой  пункта   11   -   в   редакции
         постановления  Совета  Министров  Республики Беларусь от 25
         сентября 2002 г. N 1314

            у дачыненнi   да  пытанняў,  абумоўленых  у  пункце  5.1
         дадзенага Статута,  - калi за рашэнне прагаласавала не менш
         за 7 членаў Навукова-метадычнай рады;
       ___________________________________________________________++

     ва ўсiх астатнiх выпадках - калi за рашэнне прагаласавала больш
паловы прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады.
     У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж  старшынёй  i  членамi
Навукова-метадычнай рады  пры  абмеркаваннi  i  прыняццi рашэнняў па
ўсiх пытаннях,  за выключэннем абумоўленых у  пункце  5.1  дадзенага
Статута, старшыня  Навукова-метадычнай  рады праводзiць у жыццё сваё
рашэнне i iнфармуе аб гэтым  Савет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь.
Члены Навукова-метадычнай рады таксама маюць права iнфармаваць Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.

     12. Старшыня  Навукова-метадычнай  рады  штогод  прадстаўляе  ў
Савет Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь  iнфармацыю  аб  праведзенай
рабоце.
       ___________________________________________________________++
         Cостав -   утратил  силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314

                                       ДАДАТАК
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       16.10.1998 N 1590


 СКЛАД
 Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай
 рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
 пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай
 спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры

 Бубноўскi                        - старшыня Камiтэта па ахове
 Дзмiтрый Сямёнавiч                 гiсторыка-культурнай спадчыны
                                    пры Мiнiстэрстве культуры
                                    (старшыня)

 Мiхайлава                        - галоўны iнспектар Камiтэта па
 Вольга Фёдараўна                   ахове гiсторыка-культурнай
                                    спадчыны пры Мiнiстэрстве
                                    культуры (вучоны сакратар)

 Белагорцаў                       - галоўны саветнiк упраўлення
 Руслан Iгаравiч                    будаўнiцтва i
                                    жыллёва-камунальнай гаспадаркi
                                    Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
                                    Беларусь

 Высоцкая                         - загадчык аддзела
 Надзея Фёдараўна                   старажытна-беларускага мастацтва
                                    Нацыянальнага мастацкага музея
                                    Рэспублiкi Беларусь, доктар
                                    мастацтвазнаўства, прафесар

 Жураўлёў                         - намеснiк начальнiка галоўнага
 Iван Сяргеевiч                     ўпраўлення тэрытарыяльнага
                                    планавання, горадабудаўнiцтва i
                                    архiтэктуры Мiнiстэрства
                                    архiтэктуры i будаўнiцтва

 Ксяндзоў                         - вядучы навуковы супрацоўнiк
 Уладзiмiр Паўлавiч                 аддзела археалогii каменнага i
                                    бронзавага вякоў Iнстытута
                                    гiсторыi Нацыянальнай акадэмii
                                    навук Беларусi, доктар
                                    гiстарычных навук

 Сергачоў                         - загадчык кафедры жылых i
 Сяргей Аляксеевiч                  грамадскiх збудаванняў
                                    Беларускай полiтэхнiчнай
                                    акадэмii, кандыдат архiтэктуры,
                                    дацэнт

 Чарняўскi                        - намеснiк старшынi Камiтэта па
 Iгар Мяфодзiевiч                   рэстаўрацыi i кансервацыi
                                    помнiкаў гiсторыi i культуры пры
                                    Мiнiстэрстве культуры

 Чэрнiк                           - намеснiк старшынi Камiтэта па
 Васiлiй Мечыслававiч               ахове гiсторыка-культурнай
                                    спадчыны пры Мiнiстэрстве
                                    культуры

 Шпунт                            - мастак-рэстаўратар
 Аркадзiй Самуiлавiч                манументальнага жывапiсу
       ___________________________________________________________++


-- Назад --

Право Беларуси 2010

<<<< | >>>>



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор