Банк Законов
 

Соглашение Главное архивное управление при Совете Министров Республики Беларусь от 23 марта 1992 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Галоўным архiўным упраўленнем пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Галоўным архiўным упраўленнем пры Кабiнеце Мiнiстраў Украiны"

текст документа по состоянию на 19 января 2007 года (архив)

-- Навигация --

Обновление Документы по состоянию на апрель 2008 года

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ ГАЛОЎНЫМ АРХIЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ
ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ГАЛОЎНЫМ
АРХIЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ПРЫ КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 23 сакавiка 1992 г.

     У адпаведнасцi   з   Пагадненнямi   аб   стварэннi  Садружнасцi
Незалежных  Дзяржаў  i  аб   вяртаннi   культурных   i   гiстарычных
каштоўнасцей дзяржавам iх паходжання, а таксама
     выходзячы з   таго,   што    развiццё    традыцыйнай    дружбы,
добрасуседства   i  ўзаемавыгаднага  супрацоўнiцтва  памiж  народамi
Беларусi i Украiны павiнна грунтавацца на ўзаемным веданнi i  пашане
iх  самабытнасцi,  гiсторыi i культуры i дасягненняў,  што мае сваёй
перадумовай вывучэнне i выкарыстанне дакументаў,  якiя захоўваюцца ў
беларускiх i украiнскiх архiвах,
     прымаючы пад  увагу  ўзаемнае  iмкненне   работнiкаў   архiўных
устаноў абедзвюх дзяржаў да далейшага развiцця супрацоўнiцтва,
     Галоўнае архiўнае ўпраўленне пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь i  Галоўнае  архiўнае  ўпраўленне  пры  Кабiнеце  Мiнiстраў
Украiны (якiя  ў  далейшым  называюцца  -  "бакi")   дамовiлiся   аб
наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi развiваюць    супрацоўнiцтва   на   падставе   раўнапраўя,
узаемнасцi i   ў   межах   паўнамоцтваў,   вызначаных    адпаведнымi
рэспублiканскiмi заканадаўствамi.

                             Артыкул 2

     Бакi ажыццяўляюць абмен вопытам працы памiж архiўнымi ўстновамi
па цiкавячых iх напрамках дзейнасцi дзяржаўных архiваў.
     У гэтых  мэтах бакi абменьваюцца iнфармацыяй па ўзнiкаючых у iх
праблемах  архiўнай  справы  i  ажыццяўляюць  на  ўзаемнай  падставе
стажыроўку спецыялiстаў-архiвiстаў.
     Канкрэтныя мэты  i   ўмовы   гэтых   абменаў   вызначаюцца   па
дамоўленасцi памiж адпаведнымi архiўнымi ўстановамi бакоў.

                             Артыкул 3

     Кожны з  дамаўляючыхся  бакоў  перадае  другому  боку  пералiкi
даведачных матэрыялаў  па  архiўных  дакументах,  апублiкаваных   на
працягу года.
     Кожны з бакоў можа  запрасiць  у  другога  боку  цiкавячыя  яго
даведачныя матэрыялы.

                             Артыкул 4

     У мэтах  папаўнення  нацыянальных  архiўных фондаў дакументамi,
якiя змяшчаюць iнфармацыю па гiсторыi народаў  Беларусi  i  Украiны,
бакi праводзяць  выяўленне  ў сваiх архiвах такiх дакументаў i даюць
адзiн аднаму iх копii.
     Па сканчэннi   кожнага   каляндарнага  году  бакi  абменьваюцца
пералiкамi выяўленых  на  працягу  года  дакументаў  i  ажыццяўляюць
капiраванне дакументаў, выбраных па пералiках кожным з бакоў.
     Абмен копiямi робiцца  бясплатна  на  эквiвалентнай  аснове.  У
iншых выпадках разлiкi за прадастаўленне копiй для папаўнення фондаў
дзяржаўных архiваў вядуцца на льготных умовах,  без улiку  платы  за
падрыхтоўку  i  прадастаўленне  дакументаў  на капiраванне з аплатай
фактычных выдаткаў на матэрыялы i работы  па  капiраванню  згодна  з
прэйскурантамi бакоў, а таксама дагаворных цэнах, прымальных для iх.

                             Артыкул 5

     Пры выяўленнi    ў    архiўных   фондах   дамаўляючыхся   бакоў
няпрофiльных дакументаў бакi шляхам перагавораў вырашаюць пытаннi аб
перадачы гэтых дакументаў па прыналежнасцi.

                             Артыкул 6

     Бакi рыхтуюць сумесныя публiкацыi i выставы архiўных дакументаў
па ўзгодненай тэматыцы.

                             Артыкул 7

     Бакi абменьваюцца   заканадаўчымi   i    iншымi    нарматыўнымi
дакументамi па  арганiзацыi  i  парадку  працы  архiўных устаноў,  а
таксама навукова-метадычнай   лiтаратурай   па   архiўнай    справе,
крынiцазнаўству, археаграфii, дакументазнаўству, гiсторыi дзяржаўных
устаноў i публiкацыямi архiўных дакументаў.

                             Артыкул 8

     Кожны з дамаўляючыхся  бакоў  садзейнiчае  даследчыкам  другога
боку ў працы ў яго дзяржаўных архiвах.
     З гэтай мэтай даследчыкi  будуць  атрымлiваць  доступ  да  ўсiх
дакументаў, апублiкаваных  i  неапублiкаваных даведачных матэрыялаў,
якiя датычацца тэм iх даследванняў.

                             Артыкул 9

     Бакi iнфармуюць  адзiн  аднаго   аб   развiццi   мiждзяржаўнага
супрацоўнiцтва ў   галiне  архiўнай  справы  i  ўдзеле  ў  дзейнасцi
мiжнародных архiўных арганiзацый,  у неабходных выпадках  праводзяць
кансультацыi па    ўзгадненню   пазiцый   у   мiжнародных   архiўных
арганiзацыях.

                             Артыкул 10

     Супрацоўнiцтва ў межах гэтага пагаднення не  перашкаджае  iншым
формам спецыялiзаваных  кантактаў  у  галiне  архiўнай справы,  якiя
ажыццяўляюцца па  ўзаемнаму  пагадненню   бакоў,   i   не   закранае
абавязацельствы бакоў у адносiнах да трэццiх бакоў.

                             Артыкул 11

     Дадзенае пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  дня  яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу 5 гадоў.
     Пагадненне можа дапаўняцца, мяняцца цi працягвацца па узаемнаму
пагадненню бакоў.
     Пагадненне лiчыцца  пралангаваным  на  такi  ж тэрмiн,  калi нi
адзiн з бакоў не пазней  чым  за  шэсць  месяцаў  да  сканчэння  яго
дзеяння пiсьмова  не  заявiць  аб сваiм нежаданнi яго працягнуць або
змянiць.
     Пагадненне складзена ў двух экземплярах,  кожны на беларускай i
украiнскай мовах,  якiя  маюць  аднолькавую  сiлу,  i  падпiсана  23
сакавiка 1992 г.

За Галоўнае архiўнае ўпраўленне      За Галоўнае архiўнае ўпраўленне
пры Савеце Мiнiсраў                  пры Кабiнеце Мiнiстраў Украiны
Рэспублiкi Беларусь                  Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення                Б.В.Iваненка
         А.М.Мiхальчанка


-- Навигация --

<<<< | >>>>

Право Беларуси 2010



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор