Банк Законов
 

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 мая 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб эканамiчным супрацоўнiцтве i гандлi"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
 АБ ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ГАНДЛI *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Iндыя,  якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

     зыходзячы з iмкнення развiваць  i пашыраць традыцыйныя адносiны
дружбы i супрацоўнiцтва,

     жадаючы  далейшага ўмацавання  гандлёвых i  эканамiчных сувязей
памiж дзвюма дзяржавамi на прынцыпах роўнасцi i ўзаемавыгады,

     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул I

     Дагаворныя  Бакi  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам, дзеючым у
кожнай з  краiн, будуць садзейнiчаць  развiццю гандлёва-эканамiчнага
супрацоўнiцтва на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове.


                            Артыкул II

     а)   Дагаворныя   Бакi   прадастаўляюць   адзiн   аднаму  рэжым
найбольшага спрыяння адносна iмпартных  i экспартых лiцэнзiй, мытных
пошлiн i ўсiх  iншых збораў i падаткаў, якiя  накладаюцца на iмпарт,
экспарт, або транзiт тавараў.

     б)  Дагаворныя Бакi  прадаставяць  адзiн  аднаму рэжым  не менш
спрыяльны  за  рэжым,  якi  прадастаўляецца  любой  iншай  краiне  ў
адносiнах iмпартных  i экспартных лiцэнзiй  або дазволаў, дзе  такiя
лiцэнзii/дазволы прадугледжаны iх заканадаўствам.

     в) Любыя перавагi, спрыяннi, прывiлеi, выняткi з дзеяння закона
або вызваленне ад падатку,  якiя прадастаўляюцца любому з Дагаворных
Бакоў у  дачыненнi любога тавару,  што паходзiць з  тэрыторыi трэцяй
краiны  або   якi  прызначаецца  для  яе   тэрыторыi,  павiнны  быць
прадастаўлены неадкладна i безумоўна  тавару, падобнаму да таго, што
паходзiць   з  тэрыторыi   любога  з   Дагаворных  Бакоў,   або  якi
прызначаецца для iмпарту на яго тэрыторыю.


                            Артыкул III

     Палажэннi артыкула II не распаўсюджваюцца на прадастаўленне або
працяг дзеяння, калi такiя iснуюць:

     а)  пераваг,  якiя  прадастаўляюцца  адным  з  Дагаворных Бакоў
суседнiм краiнам з мэтай развiцця прыгранiчнага гандлю;

     б)  прэферэнцый  або  пераваг,  якiя  прадастаўляюцца  адным  з
Дагаворных Бакоў любой краiне i iснуючых на момант заключэння гэтага
пагаднення або  замест такiх прэферэнцый або  пераваг, якiя iснавалi
да 10 красавiка 1947 года;

     в) любых пераваг або прэферэнцый, якiя прадастаўляюцца па любой
схеме  для  пашырэння   гандлёва-эканамiчнага  супрацоўнiцтва  памiж
краiнамi  ў стадыi  развiцця, адкрытага  для ўдзелу  краiн у  стадыi
развiцця,  i па  якой адзiн  з Дагаворных  Бакоў з'яўляецца або можа
стаць удзельнiкам гандлёвых пагадненняў;

     г)  пераваг  i  прэферэнцый,  што  вынiкаюць  з  рэальнага  або
магчымага  ўдзелу аднаго  з Дагаворных  Бакоў у  мытных саюзах i/або
зонах вольнага гандлю.


                            Артыкул IV

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць развiццю  кантрактаў памiж
фiзiчнымi  i  юрыдычнымi  асобамi  абедзвюх  дзяржаў, у прыватнасцi,
шляхам  абмену  вiзiтамi  дэлегацый  i  прадпрымальнiкаў,  удзелу  ў
кiрмашах i выставах, абмену iнфармацыяй.
     Яны  будуць садзейнiчаць  адкрыццю на  тэрыторыi сваiх  дзяржаў
фiлiялаў знешнегандлёвых  арганiзацый, кампанiй, фiрм,  банкаўскiх i
iншых падобных арганiзацый у  адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з
дзяржаў.


                             Артыкул V

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць развiццю  супрацоўнiцтва ў
галiне  навукi,  тэхнiкi,  экалогii,  транспарту,  турызму i сувязi,
падрыхтоўкi  кадраў  i  ў  iншых  галiнах,  якiя  ўяўляюць  узаемную
цiкавасць.


                            Артыкул VI

     Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
на аснове кантрактаў, якiя  заключаюцца памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi
асобамi  абедзвюх  дзяржаў  на  аснове  цэн  на  сусветных  рынках у
адпаведнасцi  з  заканадаўствам  кожнай   з  дзяржаў  i  мiжнароднай
практыкай.  Нiводны  з  Дагаворных   Бакоў  не  нясе  адказнасцi  за
абавязацельствы фiзiчных i юрыдычных асоб па  камерцыйных аперацыях.


                            Артыкул VII

     Усе  камерцыйныя  i  некамерцыйныя  разлiкi  памiж  Рэспублiкай
Беларусь   i  Рэспублiкай   Iндыя  будуць   праводзiцца  ў  свабодна
канверсаванай  валюце,  калi   iншае  не  прадугледжана  Дагаворнымi
Бакамi.


                           Артыкул VIII

     Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
фiзiчнымi   i  юрыдычнымi   асобамi  абедзвюх   дзяржаў  на   аснове
сустрэчнага гандлю, кампенсацыйных здзелак, доўгатэрмiновай арэнды i
тавараабмену   або   iншай   формы   супрацоўнiцтва,  якая  атрымала
мiжнароднае  прызнанне,  у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам кожнай з
дзяржаў.


                            Артыкул IX

     Дагаворныя   Бакi   будуць    падтрымлiваць   iнвестыцыйнае   i
тэхналагiчнае супрацоўнiцтва памiж iмi,  у тым лiку шляхам стварэння
сумесных прадпрыемстваў  на тэрыторыях сваiх  дзяржаў, што выходзяць
як на мясцовыя рынкi, так i на рынкi трэцiх краiн.


                             Артыкул X

     Дагаворныя Бакi  па прапанове любога з  Дагаворных Бакоў будуць
кансультавацца  адзiн з  адным  па  пытаннях, звязаных  з выкананнем
дадзенага  Пагаднення,  а  таксама   для  вырашэння  любых  спрэчных
пытанняў, якiя могуць узнiкнуць пры тлумачэннi i выкананнi дадзенага
Пагаднення.


                            Артыкул XI

     (I) Дадзенае Пагадненне ўступае ў  сiлу з даты яго падпiсання i
будзе дзейнiчаць пяць гадоў.

     (II)  Тэрмiн  дзеяння  дадзенага  Пагаднення  будзе аўтаматычна
працягвацца на кожны наступны год,  калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў
за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну дзеяння пагаднення пiсьмова не
паведамiць  iншаму  Боку  аб  сваiм  намеры  спынiць яго дзеянне. Па
сканчэннi  тэрмiну  дзеяння  дадзенага  Пагаднення  яго ўмовы будуць
прымяняцца да ўсiх кантрактаў, заключаных  у перыяд яго дзеяння i не
выкананых часткова  або цалкам да моманту  сканчэння тэрмiну дзеяння
дадзенага Пагаднення.

     (III) Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў у дадзенае Пагадненне
могуць быць  унесены змяненнi i дапаўненнi,  якiя будуць аформлены ў
пiсьмовым выглядзе.


                           Артыкул XII

     Дадзенае Пагадненне пры неабходнасцi будзе адобрана Дагаворнымi
Бакамi  ў адпаведнасцi  з заканадаўствам  абедзвюх краiн. Дагаворныя
Бакi паведамяць  адзiн аднаму аб завяршэннi  працэдуры, неабходнай у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам  дзяржавы кожнага з Дагаворных
Бакоў.

     Учынена  ў  Нью-Дэлi  14  мая   1993  г.,  у  двух  аўтэнтычных
экземплярах, кожны на беларускай,  хiндзi i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Iндыя                    ______________ подпiс



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор