Банк Законов
 

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 9 марта 1995 г. №129 "Аб удасканаленнi выплат за ганаровыя званнi"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

            АБ УДАСКАНАЛЕННI ВЫПЛАТ ЗА ГАНАРОВЫЯ ЗВАННI

                             ПАСТАНОВА
               Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                     ад 9 сакавiка 1995 г. N 129
       (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
             Рэспублiкi Беларусь 1995 г., N 7, арт.161)

===

     У мэтах  удасканалення  выплат  грамадзянам за ганаровыя званнi
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Прызнаць неабходным ажыццявiць разавыя выплаты за  ганаровыя
званнi работнiкам,  асноўным месцам працы якiх з'яўляюцца адпаведныя
прадпрыемствы, установы i арганiзацыi,  што фiнансуюцца з бюджэту, у
наступных памерах:
     20 мiнiмальных  заработных  плат  -  работнiкам,   якiя   маюць
ганаровыя званнi "Народны пiсьменнiк Рэспублiкi Беларусь",  "Народны
паэт Рэспублiкi Беларусь",  "Народны  артыст  Рэспублiкi  Беларусь",
"Народны   артыст   СССР",  "Народны  мастак  Рэспублiкi  Беларусь",
"Народны мастак СССР", "Народны архiтэктар СССР", "Народны настаўнiк
Рэспублiкi Беларусь", "Народны настаўнiк СССР";
     10 мiнiмальных  заработных  плат  -  работнiкам,   якiя   маюць
ганаровыя  званнi  "Заслужаны майстар спорту СССР",  "Заслужаны ўрач
Рэспублiкi Беларусь" i iншыя ганаровыя званнi заслужаных  работнiкаў
Рэспублiкi Беларусь i СССР.

     2. Адмянiць  раней устаноўленыя пастановай Дзяржаўнага камiтэта
па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ад 6 снежня 1992 г.  N  1
выплаты (даплаты) за ганаровыя званнi.

     3.   Рэкамендаваць   кiраўнiкам   творчых   саюзаў,  грамадскiх
арганiзацый,    гаспадарча   разлiковых    прадпрыемстваў   правесцi
адпаведныя выплаты асобам якiя маюць  ганаровыя званнi i працуюць на
штатных пасадах.

     4.  Прызнаць   страцiўшымi  сiлу  пастанову   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  9  чэрвеня  1994  г.  N  426  "Аб мерах па
сацыяльнай  падтрымцы   вядучых  дзеячаў  лiтаратуры,   мастацтва  i
архiтэктуры Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N
16, арт.324)  i пастанову Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад
15 снежня  1994 г. N  246 "Аб дапаўненнi  пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  9  чэрвеня  1994  г.  N  426" (Збор указаў
Прэзiдэнта i  пастаноў Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь, 1994
г., N 14, арт.369).

     Прэм'ер-мiнiстр
     Рэспублiкi Беларусь                        М.Чыгiр





-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор