Банк Законов
 

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16 марта 1995 г. №148 "Пытаннi акцыянернага таварыства "Мiнскае кабельнае тэлебачанне"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 16 сакавiка 1995 г.  N 148


 ПЫТАННI АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА "МIНСКАЕ КАБЕЛЬНАЕ
 ТЭЛЕБАЧАННЕ"

===
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу решением Минского городского  исполнительного
         комитета от 3 апреля 2008 г. № 712   

     Заслухаўшы i  абмеркаваўшы  iнфармацыю   аб   рабоце   Мiнскага
гарадскога кабельнага   тэлебачання   (АТ  "МКТ"),  Мiнскi  гарадскi
выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. У   адпаведнасцi   з   Законам   Рэспублiкi   Беларусь   "Аб
процiдзеяннi манапалiстычнай   дзейнасцi   i  развiццi  канкурэнцыi"
скасаваць пункт 1 рашэння гарвыканкома ад  09.06.94  г.  N  451  "Аб
эксплуатацыi частот у сетцы эфiрна-кабельнага тэлебачання г.Мiнска".

     2. Улiчваючы,  што  кабельнае тэлебачанне ўваходзiць у "Пералiк
прадпрыемстваў, арганiзацый i  вiдаў  уласнасцi,  якая  не  падлягае
раздзяржаўленню i  прыватызацыi"  зацверджаны  пастановай Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь  ад  16.06.93  г.  N  2414-12,  скасаваць
абзацы 1  i 2 пункта 2 рашэння Мiнгарвыканкома ад 22.11.91 г.  N 407
"Аб удзеле  Мiнгарвыканкома  ў  заснаваннi  акцыянернага  таварыства
"Мiнскае гарадское кабельнае тэлебачанне".

     3. Мiнгарвыканкому  выйсцi  з  саставу  акцыянернага таварыства
"Мiнскае гарадское   кабельнае   тэлебачанне"   i   перадаць   правы
заснавальнiка з   пакетам   акцый,   якiя  яму  належаць,  галоўнаму
вытворчаму ўпраўленню жыллёвай гаспадаркi.

     4. Лiчыць мэтазгодным захаваць за  службамi  гарвыканкома,  што
з'яўляюцца заснавальнiкамi  АТ  "МКТ" (галоўнае вытворчае ўпраўленне
жыллёвай гаспадаркi i Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi), 51%
акцый паўторнай   эмiсii  акцыянернага  таварыства  за  кошт  ставак
арэнднай платы  за  *****,  буйныя   сiстэмы   калектыўнага   прыему
тэлебачання (БСКПТ),   тэлевiзiйныя   каналы,  валокны  ў  кабельнай
тэлекамунiкацыйнай сетцы i абсталяванне, якое знаходзiцца на балансе
адзначаных службаў,   у  долях,  прапарцыянальных  стаўкам  арэнднай
платы.

     5. Галоўнаму    вытворчаму   ўпраўленню   жыллёвай   гаспадаркi
(Лук'яновiч Л.М.)  i  Мiнскiм  тэлевiзiйным   iнфармацыйным   сеткам
(Васiлеўскi Ю.А.)  сумесна  з камiтэтам па кiраванню дзяржмаёмасцю i
прыватызацыi (Малiноўскi   Т.К.)   аформiць   дагаворы   арэнды   на
адзначаную маемасць   па   стаўках   арэнднай  платы,  разлiчаных  у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     6. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння   ўскласцi   на
намеснiкаў старшынi выканкома Белахвостава У.М. i Нiкiценку П.Г.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Нам.кiраўнiка спраў                                       А.А.Лашко
         --------------------------------------------------------+++



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор