Банк Законов
 

Решение Минского городского исполнительного комитета от 21 декабря 1995 г. №752 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах прыгарадных зносiн"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 21 снежня 1995 г.  N 752


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
 АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН

===
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу решением Минского городского  исполнительного
         комитета от 25 апреля 1996 г. № 297    

     У адпаведнасцi  з  рэкамендацыямi  Камiтэта  цэн   Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi  Беларусь  ад 11.12.95 г.  N 81-6/8-867 у мэтах
павелiчэння даходаў   ад   прагарадных   аўтобусных   перавозак    i
абмежавання бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт

     ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 23 снежня 1995 года  тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:

     1.1. На  праезд  у  аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 150
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 170 руб.  за 1  км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi.

     1.2. На  праезд  у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў  памеры  220  руб.  за  1  км  праезду  ў  аўтобусах
агульнага тыпу  i  240  руб.  за  1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.

     1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыгарадных  зносiн  асобным
катэгорыям пасажыраў   прадастаўляць   у   адпаведнасцi   з  дзеючым
заказадаўствам.

     2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месяца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 500 руб. за адну паездку.

     3. Зацвердзiць  наступныя  вiды  месячных  праязных  бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:

     3.1. Для прадпрыемстваў,  устаноў,  арганiзацый  -  па  поўнаму
тарыфу, зыходзячы   з  адлегласцi  паездкi,  выключаючы  з  разлiкаў
выхадныя i святочныя днi.

     3.2. Для насельнiцтва - па льготнаму тарыфу са скiдкай  40%  ад
зацверджанага тарыфу,  зыходзячы з адлегласцi паездкi,  выключаючы з
разлiкаў выхадныя i святочныя днi.

     3.3. Пасажырам прыгарадных зносiн  для  паездак  у  выхадныя  i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя з iмi днi:

     3.3.1. На  рэгулярных  маршрутах  -  месячныя  праязныя  бiлеты
выхаднога дня,  зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у
месяц па зацверджанаму тарыфу.

     3.3.2. На  сезонных  i  магiстральных маршрутах выхаднога дня -
месячныя праязныя  бiлеты  выхаднога  дня,  зыходзячы  з  разлiку  6
паездак у  месяц  па  зацверджанаму  для  сезонных  i  магiстральных
маршрутаў тарыфу.

     4. Начальнiку  вытворчага  ўпраўлення   транспарту   i   сувязi
Мiнгарвыканкома (Вавула    М.В.),    генеральнаму    дырэктару   МДП
"Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi  В.У.)  iнфармаваць  пасажыраў  аб
памерах платы за праезд i прыняць меры па забеспячэнню паўнаты збору
выручкi.

     5. Рашэнне  Мiнгарвыканкома  ад  07.09.95  г.  N   558   лiчыць
страцiўшым сiлу.

     6. Кантроль  за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна
         --------------------------------------------------------+++



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор