Банк Законов
 

Министерство культуры и печати Республики Беларусь от 22 декабря 1995 г. "Тыпавыя штаты"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

 ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЎСТАНОЎ КЛУБНАГА ТЫПУ, НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫХ
 ЦЭНТРАЎ I IНШЫХ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫХ УСТАНОЎ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры  i  друку  Рэспублiкi
 Беларусь У.А.Гiлеп 22.12.1995
 Узгоднена: намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж
 22.12.1995

     Абласных метадычных   цэнтраў   народнай   творчасцi;   раённых
метадычных цэнтраў  народнай  творчасцi i культурна-асветнай работы;
гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i  культасветработы;
раённых i гарадскiх  дамоў,  палацаў  культуры;  раённых,  гарадскiх
цэнтраў рамёстваў,  народнага мастацтва; цэнтральных дамоў культуры,
цэнтраў нацыянальных  культур,  сельскiх  дамоў  культуры;  цэнтраў,
дамоў,  клубаў фальклору,  народнай творчасцi,  народнага мастацтва;
сельскага клуба;  клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў,
дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.; раённых музеяў;
груп цэнтралiзаванага гаспадарчага  абслугоўвання  ўстаноў  культуры
пры  аддзеле  культуры  райвыканкама;  цэнтралiзаваных  бiблiятэчных
сiстэм.

                           АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ
          ўвядзення пасад спецыялiстаў i iншага персаналу
     ва ўстановах клубнага тыпу, навукова-метадычных цэнтрах i
                 iншых культурна-асветных установах

     1. Пасада  кiраўнiка  гуртка,  студыi,  аб'яднання,   калектыву
ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожны гурток,  студыю,  аб'яднанне,
калектыў.

     2. Пасада  аператара  ўводзiцца  ў   штат   навукова-метадычных
цэнтраў пры наяўнасцi капiравальна-множальнай тэхнiкi.

     3. Пасада прыбiральшчыка ўстанавлiваецца з разлiку 1 адзiнка на
кожныя 500 кв.м плошчы,  якая падлягае ўборцы.  Пры агульнай  плошчы
ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы.
     Пры наяўнасцi   пячнога   ацяплення   ўводзiцца    1    адзiнка
прыбiральшчыцы на  кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры
плошчы ўборкi менш 250 кв.м.

     4. Пасада гардэробшчыка ўстанавлiваецца з разлiку  0,5  адзiнкi
на кожныя 100 кручкоў у гардэробе.

     5. Пры  наяўнасцi  абагравальных  катлоў  на  ацяпляльны  сезон
устанавлiваюцца пасады качагараў з разлiку  1  адзiнка  ў  змену.  З
агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.

     6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя
ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў.

     7. Пасады  рабочых  па   абслугоўванню   i   бягучаму   рамонту
памяшканняў, збудаванняў   i  абсталявання  ўводзiцца  з  разлiку  1
адзiнка на кожныя 1500  кв.м  плошчы,  абсталяванай  вадаправодам  i
каналiзацыяй,  пры  плошчы  менш  вызначнай  нормы - 0,5 адзiнкi,  1
адзiнка  на  кожныя  350  асвятляльных  кропак,  а   пры   наяўнасцi
электракропак  менш вызначнай нормы - 0,5 адзiнкi.  Пасада вадзiцеля
ўводзiцца  пры  наяўнасцi  аўтатранспартнага   сродку   (аўтамабiля,
аўтобуса).

     8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў
з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на
iх утрыманне,  могуць  быць  уведзены  iншыя  пасады  спецыялiстаў i
рабочых.

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
     цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур,
                      сельскiх дамоў культуры

 ---T-----------------T----------T----------------------------------
  № ¦    Назва пасад  ¦Колькасць ¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення адзiнак
 п/п¦                 ¦адзiнак   ¦
 ---+-----------------+----------+----------------------------------

  1. Дырэктар              1

  2. Мастацкi кiраўнiк     1

  3. Хармайстар,           1      Пры наяўнасцi не меней 3 гурткоў,
     балетмайстар                 калектываў адпаведнага жанру

  4. Акампанiятар          1      Пры наяўнасцi калектыву мастацкай
                                  самадзейнасцi

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                раённых метадычных цэнтраў народнай
               творчасцi i культурна-асветнай работы

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Вядучыя                         4     Пры наяўнасцi не менш 12
     спецыялiсты па                        калектываў адпаведнага
     этнаграфii i                          жанру
     фальклору,
     вакальна-харавому,
     харэаграфiчнаму,
     тэатральнаму,
     музычна-iнструментальнаму
     мастацтву

  3. Рэжысёр па арганiзацыi          1
     масавых свят i
     тэатралiзаваных
     прадстаўленняў

  4. Метадысты па аматарскiх         2
     аб'яднаннях,
     культурна-досугавай
     дзейнасцi

  5. Сакратар-машынiстка             1

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
            раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Намеснiк дырэктара              1

  3. Мастацкi кiраўнiк               1

  4. Загадчык дзiцячага аддзела      1

  5. Рэжысёр, балетмайстар,          3     Пры наяўнасцi не менш 3
     хармайстар                            гурткоў, калектываў
                                           адпаведнага жанру

  6. Метадыст I катэгорыi            1*

  7. Метадыст I i II катэгорыi       2*    *Уводзяцца пры
                                           адсутнасцi ў раёне
                                           навукова-матадычнага
                                           цэнтра

  8. Рэдактар                        1*

  9. Мастак-афармiцель               1

 10. Iнжынер                         1

 11. Кладаўшчык                      1

 12. Акампанiятар                    1    Пры наяўнасцi калектываў
                                          мастацкай самадзейнасцi

 13. Касцюмер                        1

     Заўвага. Намеснiк  дырэктара  i  загадчык  аддзела,  кладаўшчык
уводзяцца ў  клубных  установах,  якiя  аднесены  да I i II групы па
аплаце працы.

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                           раённых музеяў

 --------------------------------------T----------------------------
               Назва пасад             ¦      Колькасць адзiнак
 --------------------------------------+----------------------------

 1. Дырэктар                                          1

 2. Галоўны захавальнiк                               1

 3. Старшы навуковы супрацоўнiк                       1

 4. Навуковы супрацоўнiк                              1

 5. Мастак                                            1

 6. Загадчык гаспадаркi                               1

     Заўвагi:

     1. Пасада музейнага наглядчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнкi на
2 залы, пры наяўнасцi асобнага ўваходу ў залу - 1 адзiнка на залу.

     2. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца толькi пры яго наяўнасцi.

     3. Пасада прыбiральшчыцы ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнка на
кожныя 500  кв.м плошчы,  якая падлягае ўборцы.  Пры агульнай плошчы
ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы.
     Пры наяўнасцi    пячнога    ацяплення   ўводзiцца   1   адзiнка
прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi -  пры
плошчы ўборкi менш 250 кв.м.

     4. Пасада  гардэробшчыка  ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi
на кожныя 100 кручкоў у гардэробе.

     5. Пры  наяўнасцi  абагравальных  катлоў  на  ацяпляльны  сезон
устанаўлiваюцца пасады  качагараў  з  разлiку  1 адзiнка ў змену.  З
агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.

     6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя
ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў.

     7. Пасады   рабочых   па   абслугоўванню   i  бягучаму  рамонту
памяшканняў, збудаванняў  i  абсталявання  ўводзяцца  з  разлiку   1
адзiнка на  кожныя 1500  кв.м  плошчы,  абсталяванай  вадаправодам i
каналiзацыяй, пры плошчы менш  вызначанай  нормы  -  0,5  адзiнкi  i
адзiнка на   кожныя   350   асвятляльных  кропак,  а  пры  наяўнасцi
электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi.

     8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты  музеяў
з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на
iх утрыманнi,  могуць быць  уведзены  iншыя  пасады  спецыялiстаў  i
рабочых.

                       ТЫПАВЫ ШТАТНЫ РАСКЛАД
          абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------
  1 ¦           2               ¦    3    ¦           4
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Намеснiк дырэктара -            1
     загадчык аддзела
     (лабараторыi) традыцыйнай
     культуры

  3. Намеснiк дырэктара              1
     (мастацкi кiраўнiк) -
     загадчык аддзела аматарскай
     творчасцi i
     культурна-досугавай
     дзейнасцi

  4. Галоўны бухгалтар               1

  5. Бухгалтар                       1

  6. Загадчык гаспадаркай            1

  7. Сакратар-машынiстка             1

             Аддзел (лабараторыя) традыцыйнай культуры

  1. Галоўныя спецыялiсты па         2
     этнаграфii i фальклору,
     выяўленчаму i
     дэкаратыўна-прыкладному
     мастацтву

  2. Вядучыя спецыялiсты па          3
     народных традыцыях i
     абрадах, народных
     промыслах,
     народна-сцэнiчнаму касцюму

  3. Загадчык (метадыст) музея,      1     Пры наяўнасцi музея,
     выставачнай залы                      выставачнай залы

         Аддзел аматарскай творчасцi i культурна-досугавай
                             дзейнасцi

  1. Галоўныя спецыялiсты па         5
     вакальна-харавому,
     харэграфiчнаму,
     тэатральнаму,
     музычна-iнструментальнаму
     мастацтву,
     культурна-досугавай
     дзейнасцi

  2. Галоўны рэжысёр па              1
     арганiзацыi тэатралiзаваных
     масавых свят i
     прадстаўленняў

  3. Вядучыя спецыялiсты па          2
     музычнаму мастацтву,
     аматарскiх аб'яднаннях

  4. Метадыст па рабоце з            1
     дзецьмi i падлеткамi

       Iнфармацыйна-аналiтычны i рэпертуарна-выдавецкi аддзел

  1. Загадчык аддзела                1

  2. Галоўны спецыялiст па           1
     рэпертуарна-выдавецкай
     дзейнасцi

  3. Вядучыя спецыялiсты па          2
     iнфармацыйна-аналiтычнай
     дзейнасцi, тэхнiчных
     сродках

  4. Рэдактар                        1

  5. Лабарант                        1

     Заўвагi:

     1. Пры  наяўнасцi  дзеючых  пры  метадычных  цэнтрах  мастацкiх
калектываў, якiя   з'яўляюцца   базавымi   творчымi   лабараторыямi,
уводзiцца адпаведная адзiнка кiраўнiка калектыву.

     2. Пасады абслугоўваючага персаналу ўводзяцца ў адпаведнасцi  з
агульнымi ўмовамi  для  ўстаноў  клубнага тыпу i навукова-метадычных
цэнтраў.

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
               раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў,
                        народнага мастацтва

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Метадыст-майстар               1-2    Пры эксперыментальным
                                           аднаўленнi рэдкiх
                                           традыцыйных рамёстваў,
                                           патрабуючых глыбокага
                                           вывучэння, збору
                                           матэрыялаў i iнш.

  3. Малодшы навуковы                1     Пры наяўнасцi выставачнай
     супрацоўнiк                           залы, музейнай экспазiцыi

  4. Загадчык гаспадаркай            1

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                 центраў, дамоў, клубаў фальклору,
              народнай творчасцi, народнага мастацтва

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Акампанiятар                    1     Пры наяўнасцi калектыву
                                           мастацкай самадзейнасцi

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                    гарадскiх метадычных цэнтраў
               народнай творчасцi i культасветработы

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦        Заўвагi
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Дырэктар                        1

  2. Вядучыя спецыялiсты па          2     Пры наяўнасцi не менш 12
     асноўных жанрах народнай              калектываў адпаведнага
     творчасцi                             жанру

  3. Метадысты аматарскiх            3
     аб'яднаннях,
     культурна-досугавай
     дзейнасцi

  4. Рэжысёр па арганiзацыi          1
     масавых свят i
     тэатралiзаваных
     прадстаўленняў

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                          сельскага клуба

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Загадчык                        1

  2. Акампанiятар                    1     Пры наяўнасцi калектыву
                                           мастацкай самадзейнасцi

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
         клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў,
        дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.

 ---T---------------------------T---------T-------------------------
  № ¦       Назва пасад         ¦Колькасць¦   Дадатковыя ўмовы
 п/п¦                           ¦адзiнак  ¦   ўвядзення адзiнак
 ---+---------------------------+---------+-------------------------

  1. Загадчык                        1

  2. Акампанiятар                    1     Пры наяўнасцi калектыву
                                           мастацкай самадзейнасцi

     Заўвага. Назва  клуб-бiблiятэка   або  бiблiятэка-клуб  i  iнш.
зацвярджаюцца ў  залежнасцi  ад  наяўнасцi  адпаведных  памяшканняў,
аб'ёму i профiлю работы, кнiжных фондаў i г.д.

                           ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
                 груп цэнтралiзаванага гаспадарчага
                 абслугоўвання ўстаноў культуры пры
                        райаддзеле культуры *)

 ___________________________
     *) Создается по решению местных Советов.

 ---------------------------------T---------------------------------
               Назва пасад        ¦        Колькасць адзiнак
 ---------------------------------+---------------------------------

 1. Начальнiк групы                                 1

 2. Iнжынер I катэгорыi                             1

 3. Кладаўшчык                                      1

 4. Рабочы па абслугоўванню i                       3
    бягучаму рамонту памяшканняў,
    збудаванняў i абсталявання
    (столяр, слесар-сантэхнiк,
    электрык)

 5. Дапаможны рабочы                                2

 6. Вадзiцель                                       1

         ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫХ БIБЛIЯТЭЧНЫХ СIСТЭМ
         МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ I ДРУКУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 -----------------------------T---------------------T---------------
                              ¦Колькасць адзiнак    ¦
         Назва пасад          +---------------------+    Заўвагi
                              ¦група па аплаце працы¦
                              +---T----T------T-----+
                              ¦ I ¦ II ¦ III  ¦ IV  ¦
 -----------------------------+---+----+------+-----+---------------

             Цэнтральная гарадская, раённая бiблiятэка

     Адмiнiстрацыя

 Дырэктар                       1   1     1      1

 Намеснiк дырэктара             2   2     1      1

 Сакратар-машынiстка            1   1     -      -

                 Аддзел абслугоўвання i iнфармацыi
        (чытальная зала, абанемент, даведачная служба, МБА)

 Загадчык аддзела               1   1     1      1

 Галоўны бiблiятэкар            1   1     1      -

 Вядучы бiблiятэкар             2   -     -      -

 Бiблiятэкар (пры               4   4     4      4
 2 зменным рэжыме работы)

 Загадчык iнфармацыйна-         1   1     -      -
 бiблiяграфiчнага сектара

 Галоўны бiблiёграф             1   1     1      -

 Бiблiёграф                     1   1     1      1

           Аддзел камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi
                           адзiнага фонду

 Загадчык аддзела               1   1     1      1

 Галоўны бiблiятэкар            1   1     1      -

 Вядучы бiблiятэкар             1   -     -      -

 Бiблiятэкар                    3   3     2      2

              Аддзел бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу

 Загадчык аддзела               1   1     1      1

 Галоўны бiблiятэкар            1   1     1      -

 Вядучы бiблiятэкар             1   -     -      -

 Метадыст                       2   2     1      1

 Бiблiятэкар                    1   1     1      1

 Мастак-афармiцель              1   1     1      1

             Аддзел матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння
                    i гаспадарчага абслугоўвання

 Загадчык аддзела               1   1     1      1

 Падсобны рабочы                1   1     1      1

 Вадзiцель                      1   1     1      1   (пры наяўнасцi
                                                     аўтатранспарту)

 Аператар размнажальнай         1   1     1      1   (пры наяўнасцi
 тэхнiкi                                             размнажальна-
                                                     капiравальных
                                                     апаратаў)

 Iнжынер                        1   1     1      1   (пры наяўнасцi
                                                     ЭВМ)

 Пераплётчык                    3   2     1      1

     Заўвагi:

     1)  Дырэктар цэнтралiзаванай  бiблiятэчнай  сiстэмы  з'яўляецца
адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi.

     2)  Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш
за 80 адзiнак па штатнаму раскладу.

     3)  У аддзеле абслугоўвання i iнфармацыi цэнтральнай бiблiятэкi
пры колькасцi  чытачоў  звыш 4200 i 60 тыс.  кнiгавыдач у год апрача
адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавым   штатамi,  дадаткова  ўводзяцца
адзiнкi бiблiятэчных      работнiкаў:      галоўныя     бiблiятэкары
(бiблiёграфы), вядучыя бiблiятэкары,  бiблiятэкары  (бiблiёграфы)  з
разлiку адна адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач; 0,5
адзiнкi на кожныя наступныя 350  чытачоў  i  5  тыс.  кнiгавыдач.  У
iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары   цэнтральнай   бiблiятэкi  пры
колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год
апрача адзiнак,   якiя  прадугледжаны  тыпавымi  штатамi,  дадаткова
ўводзiцца адна  адзiнка  бiблiёграфа  на  кожныя  20  тыс.   чытачоў
сiстэмы.

     4)  У  цэнтральных  бiблiятэках  i  бiблiятэках-фiлiялах могуць
стварацца спецыялiзаваныя аддзелы  (сектары):  абслугоўвання  вучняў
старэйшых, малодшых   класаў,  мастацтва,  нотна-музычныя,  юнацкiя;
абанементы, чытальныя залы  або  сектары  кнiг  па  замежных  мовах;
фанатэкi i  г.д.  Аддзелы  (сектары)  ствараюцца  ў  межах колькасцi
адзiнак бiблiятэчных работнiкаў,  якiя вызначаны  ў  адпаведнасцi  з
п.3.

     5)  У аддзеле камплектавання,  апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага
фонду цэнтральнай бiблiятэкi,  апрача  адзiнак,  якiя  прадугледжаны
тыпавымi штатамi,  дадаткова  ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных
работнiкаў: галоўныя     бiблiятэкары,     вядучыя     бiблiятэкары,
бiблiятэкары. Пры   гэтым   агульная   колькасць   штатных   адзiнак
устанавлiваецца з разлiку 1 адзiнка на 6 тыс.  экз.  паступленняў  i
выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных
матэрыялаў).

     6)  У гарадскiх i  гарпасялковых  фiлiялах  агульная  колькасць
бiблiятэчных работнiкаў  (акрамя  загадчыка  фiлiяла)  вызначаецца з
разлiку адна штатная  адзiнка  на  кожныя  700  чытачоў  i  10  тыс.
кнiгавыдач у   год,  дзiцячых  фiлiялах  -  600  чытачоў  i  9  тыс.
кнiгавыдач у  год,  у  сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6
тыс. кнiгавыдач у год.

     7)  У аддзеле бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу апрача адзiнак,
якiя прадугледжаны  тыпавымi  штатамi,  дадаткова  ўводзiцца  пасада
метадыста з  разлiку  адна  адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай
ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС.

     8)  Пасада     загадчыка     гарпасялковай      i      сельскай
бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца  пры  колькасцi  чытачоў  звыш 700 i 10
тыс. кнiгавыдач.

     9)  Пасада загадчыка гарадской бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры
колькасцi чытачоў звыш 2 тыс. i 30 тыс. кнiгавыдач.

     10)  Нарматывы  нагрузкi  па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для
загадчыкаў аддзелаў  абслугоўвання  i  iнфармацыi,   камплектавання,
апрацоўкi i  арганiзацыi адзiнага фонду ўстанавлiваюцца ў памеры 50%
ад норм,  якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў  адпаведных
аддзелаў. На   iншыя   кiруючыя   пасады   ўказаныя   нарматывы   не
распаўсюджваюцца.

     11)  Для  цэнтралiзаваных  бiблiятэчных  сiстэм   з   колькасцю
чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1,520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты
вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку  па  ўзгадненню  з  адпаведнымi
органамi кiравання.

     12)  Пасада  прыбiральшчыка  ўводзiцца  з  разлiку 1 адзiнка на
кожныя 300 кв.м плошчы,  якая падлягае ўборцы.  Пры агульнай  плошчы
ўборкi да  300  кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку
0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м,  менш за 150 кв.м -  уводзiцца  0,25
адзiнкi прыбiральшчыцы.
     Пры наяўнасцi  пячнога   ацяплення   ўводзiцца   адна   адзiнка
прыбiральшчыцы на  кожныя  150  кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры
плошчы ўборкi менш за 150 кв.м.

     13)  Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi
на кожныя 80 нумароў у гардэробе.

     14)  Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы,
што прыбiраецца.  Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай
улады.

     15)  Пры  наяўнасцi  абагравальных  катлоў  на ацяпляльны сезон
устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку адна адзiнка ў  змену.  З
агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.

     16)  Пасады   рабочых   па  абслугоўванню  i  бягучаму  рамонту
памяшканняў, збудаванняў  i  абсталявання  ўводзяцца  з  разлiку   1
адзiнка на  кожныя  1500  кв.м  плошчы,  абсталяванай вадаправодам i
каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначную норму - 0,5 адзiнкi, адна
адзiнка на   кожныя   350   асвятляльных  кропак,  а  пры  наяўнасцi
электракропак менш за вызначную норму - 0,5 адзiнкi.

     17)  Зыходзячы з канкрэтных  умоў  i  аб'ёмаў  работы  ў  штаты
ўстаноў з дазволу органоў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх
утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.
 



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор