Банк Законов
 

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 29 декабря 1995 г. №498 "Парадак прыему ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1996 год"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

                   МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 29.12.95 г.                                                N 498

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi Парадка прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя
 навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1996 год

===

         --------------------------------------------------------+++
         Утратил  силу приказом Министерства образования и науки от
         17 января 1997 г. N 18 (рег. N 1724) 

     У  мэтах  далейшага  ўдасканалення   работы  па  арганiзацыi  i
правядзенню прыёму  студэнтаў у вышэйшыя  навучальныя ўстановы i  на
падставе рашэння  Калегii Мiнiстэрства адукацыi  i навукi Рэспублiкi
Беларусь ад 15.12.95 г.

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць Парадак прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1996 год (дадаецца).

     2.   Рэктарам   вышэйшых   навучальных   устаноў  незалежна  ад
ведамаснай прыналежнасцi:

     2.1. Стварыць  прыёмныя камiсii ў адпаведнасцi  з Палажэннем аб
прыёмнай камiсii  вышэйшай навучальнай установы  Рэспублiкi Беларусь
(дадатак  N 1  да загада  N 37  ад 8.02.94  г.), копii  загадаў (з N
тэлефона адказнага сакратара праёмнай камiсii) прадставiць Галоўнаму
ўпраўленню вышэйшай адукацыi да 15.01.96 г.

     2.2.  Распрацаваць  уласныя  правiлы  прыёму  i  ўзгаднiць iх з
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ў тэрмiн да 1.04.96 г.

     3. Лiчыць страцiўшым сiлу загад N 420 ад 23.12.94 г.

     4. Указаны  Парадак увесцi ў  дзеянне з моманту  ўнясення яго ў
Рэестр   Дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

     5. Кантроль за выкананнем  загада ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра В.П.Стаўрова.


 Мiнiстр                                                 В.I.Стражаў


                                 ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                 загадам Мiнiстра адукацыi
                                 i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                 N 498
                                 29.12.95 г.


                          ПАРАДАК ПРЫЁМУ
            ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
                  Рэспублiкi Беларусь на 1996 год

===


     1.   У  вышэйшыя   навучальныя  ўстановы   Рэспублiкi  Беларусь
прымаюцца асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю i пастаянна пражываюць
у рэспублiцы,  а  таксама  грамадзяне   Беларусi  i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi.
     Указаныя грамадзяне  маюць права атрымаць  на конкурснай аснове
бясплатную  вышэйшую  адукацыю  ў  дзяржаўных  вышэйшых  навучальных
установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.

     2.  Звыш   кантрольных  лiчбаў  прыёму,   фiнансуемых  за  кошт
бюджэтных сродкаў, вышэйшыя  навучальныя ўстановы могуць ажыццяўляць
прыём  студэнтаў па  ўсiх формах  навучання на  падставе дагавораў з
аплатай юрыдычнымi альбо фiзiчнымi асобамi.
     На гэтыя  дадатковыя месцы, колькасць  якiх вызначаюць вышэйшыя
навучальныя   ўстановы,   у    першачарговым   парадку   залiчваюцца
абiтурыенты, якiя  станоўча здалi ўступныя экзамены,  але не прайшлi
па  конкурсе ў  гэтую ВНУ.  На застаўшыеся  месцы могуць  залiчвацца
таксама абiтурыенты  па вынiках субяседавання  па прадметах уступных
экзаменаў.    Заключэнне   дагавораў    да   правядзення    канкурсу
забараняецца.
     Парадак  прыёму грамадзян  замежных дзяржаў  вызначае ВНУ, калi
iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
     Кошт аплаты навучання вызначае  вышэйшая навучальная ўстанова ў
залежнасцi ад  профiлю ВНУ, спецыяльнасцi,  матэрыяльнага становiшча
грамадзян.

     3. Пры прыёме вышэйшыя навучальныя ўстановы павiнны забяспечыць
захоўванне   правоў  грамадзян   на  адукацыю,   якiя  прадугледжаны
заканадаўствам Рэспублiкi  Беларусь, галоснасць i  адкрытасць работы
прыёмных  камiсiй,  аб'ектыўнасць  ацэнкi  здольнасцяў i схiльнасцяў
абiтурыентаў.
     Iнфармацыя аб умовах прыёму, парадку падачы апеляцый, а таксама
аб усiх  рашэннях прыёмнай камiсii павiнна  своечасова даводзiцца да
ведама абiтурыентаў.

     4. На дзённую  форму навучання заявы прымаюцца з  26 чэрвеня па
15 лiпеня, уступныя экзамены праводзяцца  з 16 лiпеня, залiчэнне: па
плану  -  да  5  жнiўня,  на  ўмовах  аплаты  -  да  25  жнiўня.  На
спецыяльнасцi мастацтва, ваенныя, а  таксама на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi прыём праводзiцца ў тэрмiны, што вызначаюцца органамi
кiравання па падпарадкаваннi.

     5.  Паступаючыя  ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  падаюць  у
прыёмную  камiсiю цi  дасылаюць  наступныя  дакументы: заяву  на iмя
рэктара,  дакумент аб  сярэдняй адукацыi  ў арыгiнале,  6 фотакартак
памерам 3х4, медыцынскую  даведку па форме 086У, а  на навучанне без
адрыву  ад  вытворчасцi  -  дадаткова  выпiску  (копiю)  з працоўнай
кнiжкi,  а для  асоб, якiя  знаходзяцца на  ўлiку ў службе занятасцi
насельнiцтва  -  дакумент,  якi   аб  гэтым  сведчыць.  Могуць  быць
прадстаўлены iншыя дакументы, якiя  пацвярджаюць асабiстыя таленты i
ўменнi абiтурыентаў. Пашпарт прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.

     6.  Колькасць  (3-5),  пералiк  i  форма  правядзення  ўступных
iспытаў вызначаюцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi.
     Да  уступных iспытаў,  акрамя экзаменаў,  могуць быць аднесены:
субяседаванее, тэсцiраванне, аўдзiраванне, праслухоўванне, прагляд i
г.д., якiя праводзяцца, як правiла, да пачатку ўступных экзаменаў.
     ВНУ маюць  права аднесцi частку ўступных  iспытаў да профiльных
(конкурсных), праводзiмых, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Адзiн з iспытаў абавязковы - па беларускай мове i лiтаратуры цi
рускай  мове  i  лiтаратуры  абiтурыенты  могуць  здаваць па выбары.
Выключэннем  з'яўляюцца фiлалагiчныя  спецыяльнасцi, пры паступленii
на  якiя   неабходна  здаваць  iспыты   ў  адпаведнасцi  з   абранай
спецыяльнасцю.
     Уступныя  iспыты  (акрамя  iспытаў  па  асобных спецыяльнасцях)
праводзяцца па праграмах, якiя  складзены ў адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi  агульнай сярэдняй  адукацыi i  зацверджаны Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi.
     Паступаючыя  на  асобныя   спецыяльнасцi  культуры,  мастацтва,
фiзiчнага выхавання праходзяць iспыт па спецыяльнасцi, а паступаючыя
ў ВНУ ваенныя i ўнутраных спраў - па фiзiчнай падрыхтоўцы. Iспыты па
спецыяльнасцi i фiзiчнай падрыхтоўцы праводзяцца ў першую чаргу.
     Паступаючыя маюць  права здаваць уступныя  iспыты па выбары  на
беларускай цi на рускай мове.
     Уступны  iспыт  па   замежнай  мове  (англiйскай.  французскай,
нямецкай, iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбары, незалежна
ад  таго, якую  замежную мову  яны вывучалi  ў сярэдняй  навучальнай
установе.  Выключэннем  з'яўляюцца   спецыяльнасцi  замежных  моў  i
сучасных  замежных   моў  i  лiтаратур,  пры   паступленнi  на  якiя
абiтурыенты здаюць  уступны iспыт на замежнай  мове ў адпаведнасцi з
абранай спецыяльнасцю.
     Расклад  уступных  iспытаў  у  ВНУ  абвяшчаецца  за  тыдзень да
пачатку iх правядзення.

     7. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на iспыт без уважлiвых прычын
або  атрымалi  нездавальняючую  адзнаку,   да  далейшых  iспытаў  не
дапускаюцца.

     8.  Залiчэнне ў  ВНУ праводзiцца  па конкурсе  ў адпаведнасцi з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
iспытах. Конкурс можа праводзiцца  па спецыяльнасцях, па факультэце,
па ВНУ.
     Асобы,   якiя   прайшлi   навучанне   праз  разнастайныя  формы
даiнстытуцкай падрыхтоўкi, залiчваюцца  ў адпаведнасцi з палажэннямi
аб iх.

     9.  ВНУ  вызначаюць  парадак   залiчэння  асоб,  якiя  скончылi
сярэднюю  навучальную  ўстанову   з  медалём,  сярэднюю  спецыяльную
навучальную ўстанову  цi ПТВ (на  аснове базавай школы  з атрыманнем
сярэдняй  адукацыi)  з  дыпломам  з  адзнакай,  пераможцаў алiмпiяд,
праведзеных ВНУ i  рэспублiканскiх алiмпiяд прафесiйнага майстэрства
выпускнiкоў  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  цi  ПТВ, а
таксама  асоб,  якiя  скончылi  гiмназii,  лiцэi,  каледжы, вышэйшыя
прафесiйныя i тэхнiчныя вучылiшчы.
     На  асоб, якiя  скончылi ПТВ  (на аснове  сярэдняй адукацыi)  з
дыпломам з адзнакай, iльготы  могуць распаўсюджвацца пры паступленнi
на спецыяльнасцi, адпаведныя атрыманым прафесiям.
     Колькасць   абiтурыентаў,  залiчаных   на  падставе  сумяшчэння
выпускных i  ўступных экзаменаў, не  павiнна перавышаць 20%  ад усiх
залiчаных у ВНУ па кожнай спецыяльнасцi.

     10.  Вышэйшым навучальным  установам дазваляецца  залiчваць без
уступных  iспытаў  пераможцаў  (I,  II,  III  месца)  мiжнародных, а
таксама  рэспублiканскiх алiмпiяд  выпускнiкоў сярэднiх  навучальных
устаноў i педвучылiшчаў, праведзеных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi
рэспублiкi  ў   1995/96  навучальным  годзе   па  агульнаадукацыйных
прадметах   пры   паступленнi   на   адпаведныя  спецыяльнасцi.  Пры
паступленнi гэтых асоб на iншыя спецыяльнасцi, яны могуць вызваляцца
ад  уступнага  iспыту  па  гэтай  дысцыплiне  з выстаўленнем адзнакi
"пяць".

     11. Вышэйшыя  навучальныя ўстановы могуць  вызваляць пераможцаў
(I, II, III месца)  абласных  i  мiнскага  гарадскога тураў алiмпiяд
выпускнiкоў сярэднiх навучальных  устаноў 1995/96 навучальнага года,
што праводзiлiся  органамi кiравання адукацый  па агульнаадукацыйных
прадметах, ад  уступнага iспыту па  гэтай дысцыплiне з  выстаўленнем
адзнакi "пяць".

     12. Па-за конкурсам пры  атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
iспытах      па     ўсiх      формах     навучання      залiчваюцца:
воiны-iнтэрнацыяналiсты; круглыя  сiроты i дзецi,  што засталiся без
апекi  бацькоў;  дзецi  з  сем'яў  загiнуўшых  (памершых) цi стаўшых
iнвалiдамi ў  час праходжання вайсковай  службы або працы  ў складзе
савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi, а
таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памершых) у мiрны
час пры  праходжаннi вайсковай службы; iнвалiды I i II груп,  якiм у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана  навучанне ў ВНУ i  якiя могуць наведаць заняткi;
асобы, якiя маюць iльготы ў  адпаведнасцi з арт.18 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС".

     13. Пераважнае права на залiчэнне пры iншых роўных умовах маюць
iнвалiды  III групы  пры адсутнасцi  медыцынскiх супрацьпаказанняў i
асобы, якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi  з арт.19, 20, 23,  24, 25
Закона  Рэспублiкi   Беларусь  "Аб  сацыяльнай   абароне  грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

     14.  У межах  кантрольных  лiчбаў  прыёму ВНУ  вылучаюь мэтавыя
месцы  для аказання  садзейнiчання дзяржаўным  органам i  грамадскiм
арганiзацыям у вырашэннi сацыяльна-эканамiчных праблем.
     Умовы мэтавага прыёму рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi.

     15.  Вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  могуць  ажыццяўляць прыём
выпускнiкоў  ССНУ на  скарочаны  тэрмiн  навучання. Парадак  i ўмовы
такога прыёму вызначаюць ВНУ.

     16. На навучанне без адрыву ад вытворчасцi залiчваюцца ў першую
чаргу  iнвалiды,  якiм  не  супрацьпаказана  навучанне;  асобы, якiя
працуюць  па профiлю  абранай спецыяльнасцi  не менш  за 6  месяцаў;
ваеннаслужачыя, звольненыя  ў запас на  працягу трох апошнiх  гадоў;
выпускнiкi  сярэднiх спецыяльных  i прафесiйна-тэхнiчных навучальных
устаноў па  адпаведных цi роднасных спецыяльнасцях;  жанчыны, у якiх
ёсць  дзецi   ва  ўзросце  да  трох   гадоў.  На  застаўшыеся  месцы
залiчваюцца iншыя асобы.

     17. Для атрымання другой вышэйшай  адукацыi ў ВНУ рэспублiкi па
дзённай, вячэрняй,  завочнай формах навучання  могуць прымацца асобы
на ўмовах поўнай аплаты навучання.
     Выключэнне   складаюць  воiны-iнтэрнацыяналiсты;   асобы,  якiм
супрацьпаказана работа  па атрыманай раней спецыяльнасцi  ў сувязi з
пагаршэннем     стану    здароўя     пры    наяўнасцi     заключэння
медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй;  асобы, якiя пераехалi па
сямейных абставiнах на новае  месца жыхарства, дзе адсутнiчае работа
па  спецыяльнасцi,  цi  страцiлi  работу,  аб  чым сведчыць дакумент
службы   занятасцi   насельнiцтва;    педагагiчныя   работнiкi   пры
паступленнi на педагагiчную  спецыяльнасць пры наяўнасцi хадайнiцтва
з месца работы; паступаючыя на асобныя музычныя спецыяльнасцi.
     Прыём  гэтых асоб  i вызначэнне  курса, на  якi яны залiчваюцца
ажыццяўляецца  з улiкам  наяўнасцi свабодных  месцаў i  адпаведнасцi
адукацыi гэтых асоб характару навучання па другой спецыяльнасцi, але
не нiжэй другога курса. Пытанне аб залiчэннi такiх асоб на другi або
старэйшыя  курсы  вырашаецца   дэканатам  адпаведнага  факультэта  i
канчаткова зацвярджаецца загадам рэктара. Пры немагчымасцi залiчэння
на другi  або старэйшыя курсы  ў сувязi з  неадпаведнасцю пройдзеных
дысцыплiн  або  патрабаванняў  праграмы,  жадаючыя  атрымаць  другую
вышэйшую адукацыю паступаюць на  першы курс па вынiках субяседавання
па прадметах, вызначаных для ўступных iспытаў.

     18.  За  тры  месяцы  да  пачатку  прыёму  вышэйшыя навучальныя
ўстановы  распрацоўваюць  уласныя  правiлы  прыёму,  якiя не павiнны
супярэчыць  заканадаўству Рэспублiкi  Беларусь, дадзенаму  Парадку i
ўзгадняюць iх з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
     Усе  iншыя пытаннi,  звязаныя з  прыёмам, канчаткова вырашаюцца
прыёмнымi камiсiямi вышэйшых навучальных устаноў.

 ______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1217/12.
 Дата: 29.12.95 г.  






-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор