Банк Законов
 

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 20 декабря 1996 г. "Палажэнне аб дзяржаўным цэнтры нацыянальных культур"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

 ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ЦЭНТРЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР

 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 20.12.1996
         --------------------------------------------------------+++
         Утратило силу приказом Министерства культуры от  19  ноября
         2007 г. № 271   

     Дзяржаўны цэнтр  нацыянальных культур (далей па тэксту - цэнтр)
утвараецца  ў  адпаведнасцi  з  Канстытуцыяй  Рэспублiкi   Беларусь,
законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб нацыянальных меншасцях у Рэспублiцы
Беларусь",  "Аб  культуры  ў  Рэспублiцы  Беларусь",  "Канвенцыi  аб
забеспячэннi правоў асоб,  якiя належаць да нацыянальных меншасцей",
падпiсанай краiнамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама згодна
з  агульнымi прынцыпамi дзейнасцi дзяржаўных клубных устаноў з мэтай
реалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь  у  адносiнах  да
нацыянальных меншасцей.
     Дзейнасць цэнтра   будуецца   на   прынцыпах   арыентацыi    на
агульначалавечыя каштоўнасцi,  роўнасцi  духоўных  каштоўнасцей усiх
нацыянальных супольнасцей,  даступнасцi, дабравольнасцi, галоснасцi,
апоры на   грамадскую   iнiцыятыву,   абавязковага   ўлiку  мясцовых
асаблiвасцей у этнiчным i культурным развiццi, спалучэння розных, не
забароненых заканадаўствам    крынiц   фiнансавання,   дзяржаўных  i
грамадскiх асноў  кiравання,  iндывiдуальнай,  групавой  i   масавай
работы.

                   Асноўныя мэты i задачы цэнтра:

     - удзел  у  рэалiзацыi  дзяржаўнай палiтыкi ў сферы адраджэння,
захавання i  развiцця  культур  нацыянальных  меншасцей   Рэспублiкi
Беларусь;
     - садзейнiчанне сродкамi культуры гарманiзацыi  мiжнацыянальных
i мiждзяржаўных адносiн;
     - стварэнне ўмоў для  практычнай  рэалiзацыi  правоў  грамадзян
Беларусi розных    нацыянальнасцей   на   задавальненне   культурных
iнтарэсаў.
     У адпаведнасцi  з  асноўнымi  мэтамi  дзейнасцi  цэнтр  вырашае
задачы:
     - адраджэння  i  ўкаранення  ў быт сучасных пакаленняў абрадаў,
свят, традыцый,  маралi,  эстэтычных  норм,  уласцiвых  нацыянальным
этнасам Беларусi;
     - вывучэння,   прапаганды   i   папулярызацыi   лепшых   узораў
паэтычнага,       музычнага,       танцавальнага,       выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных нацыянальнасцей  Рэспублiкi
Беларусь;
     - стварэння   сумесна  з  нацыянальнымi  культурна-асветнiцкiмi
аб'яднаннямi арганiзацыйных,   фiнансавых,    тэхнiчных    умоў    i
прадстаўлення магчымасцей   iндывiдуальнай   i  калектыўнай  творчай
дзейнасцi i арганiзацыi вольнага часу асобам розных нацыянальнасцей;
     - каардынацыi,  актывiзацыi,  удасканалення  формаў  i  метадаў
работы органаў i ўстаноў культуры i мастацтва  ў  сферы  адраджэння,
захавання i развiцця культур нацыянальных меншасцей Беларусi;
     - устанаўлення творчых сувязей i арганiзацыi сумеснай дзейнасцi
з навуковымi   ўстановамi,   якiя   займаюцца  пытаннямi  культурнай
спадчыны, этнаграфii, фальклору этнасаў Беларусi;
     - пастаяннай    iнфармацыйнай,    метадычнай,   кансультацыйнай
дапамогi нацыянальным      аб'яднанням      Беларусi      ў       iх
культурна-асветнiцкай дзейнасцi;
     - устанаўлення  i  падтрымкi  культурных  сувязей  з  этнiчнымi
радзiмамi нацыянальных меншасцей Беларусi.
     У адпаведнасцi з асноўнымi мэтамi i задачамi, iнтарэсамi асоб i
аб'яднанняў нацыянальных меншасцей Беларусi цэнтр:
     - арганiзуе   курсавую,   гуртковую   работу,   прафесiйныя   i
самадзейныя мастацкiя калектывы, аматарскiя аб'яднаннi;
     - збiрае i распаўсюджвае рэпертуар для  нацыянальных  мастацкiх
калектываў, iнфармацыю, метадычныя матэрыялы аб нацыянальных святах,
абрадах, традыцыйных рамёствах i промыслах;
     - праводзiць   фестывалi,  конкурсы,  святы,  днi  нацыянальных
культур, тэматычныя кiна-, вiдэапаказы, выстаўкi;
     - прымае   ўдзел   у   арганiзацыi   i  правядзеннi  семiнараў,
канферэнцый па праблемах нацыянальных культур;
     - супрацоўнiчае  са сродкамi масавай iнфармацыi,  нацыянальнымi
перыядычнымi выданнямi,  ажыццяўляе самастойную выдавецкую дзейнасць
па праблемах нацыянальных меншасцей;
     - з'яўляецца метадычным цэнтрам  i  каардынатарам  узаемадзення
ўстаноў культуры i мастацтва з нацыянальнымi аб'яднаннямi, вывучае i
распаўсюджвае вопыт работы, уносiць прапановы па яе ўдасканаленню;
     - аказвае   дапамогу  нацыянальным  аб'яднанням  у  правядзеннi
арганiзацыйных мерапрыемстваў;
     - вядзе  гаспадарчую  i  камерцыйную  дзейнасць  для развiцця i
падтрымкi асноўных напрамкаў дзейнасцi;
     - устанаўлiвае i падтрымлiвае творчыя сувязi, культурныя абмены
з замежнымi краiнамi, арганiзуе спецыялiзаваны турызм.

                       Прававы статус цэнтра

     Цэнтр з'яўляецца дзяржаўнай бюджэтнай  спецыялiзаванай  клубнай
установай, юрыдычнай  асобай,  мае свае самастойны баланс,  пячатку,
разлiковы i  iншыя   рахункi   ў   банках.   Цэнтр   ствараецца   па
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму прынцыпу (гарадскi, раённы, абласны,
рэспублiканскi) рашэннем  адпаведнага  органа  кiравання.  З   мэтай
рацыянальнага выкарыстання   матэрыяльна-тэхнiчнай,    кадравай    i
фiнансавай  базы культуры цэнтр можа ўваходзiць у склад цi ўтварацца
на базе iснуючай цэнтралiзаванай клубнай сiстэмы,  цэнтра культуры i
вольнага  часу,  iншай дзяржаўнай установы або арганiзацыi культуры,
карыстацца паслугамi цэнтралiзаванай бухгалтэрыi.
     Статут цэнтра  зацвярджаецца  адпаведным  органам   дзяржаўнага
кiравання. Цэнтр   карыстаецца  правамi  i  льготамi,  устаноўленымi
заканадаўствам Рэспублiкi  Беларусь  для   ўстаноў   культуры.   Для
выканання сваiх  статутных  мэт  цэнтр у межах сваёй кампетэнцыi i ў
адпаведнасцi з  дзеючым  заканадаўствам   можа   здзяйсняць   розныя
юрыдычныя акты,  ствараць  ва  ўстаноўленым  заканадаўствам  парадку
прадпрыемствы, творчыя i iншыя  фармiраваннi,  падтрымлiваць  прамыя
мiжнародныя сувязi, уступаць у грамадскiя аб'яднаннi.

              Матэрыяльная база, фiнансава-гаспадарчая
                 дзейнасць, улiк i справаздачнасць

     Цэнтр размяшчаецца ў асобным будынку (комплексе будынкаў)   або
памяшканнях, выдзеленых мясцовымi органамi кiравання,  арганiзацыямi
i ўстановамi  культуры,  навучальнымi  ўстановамi,   падпрыемствамi,
грамадскiмi аб'яднаннямi на дагаворных умовах.
     Цэнтр карыстаецца маёмасцю,  перададзенай на яго баланс  або  ў
часовае карыстанне   заснавальнiкамi   i  iншымi  арганiзацыямi  або
прыватнымi асобамi.
     Крынiцамi фiнансавання  дзейнасцi  цэнтра  з'яўляюцца бюджэтныя
сродкi, паступленнi за выкананыя работы  (паслугi)  па  дагаворах  з
дзяржаўнымi i  iншымi прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,  установамi i
грамадзянамi, здачу  ў  арэнду   памяшканняў,   тэхнiчных   сродкаў,
абсталявання, добраахвотныя   ўзносы   прадпрыемстваў,  арганiзацый,
устаноў, прыватных  асоб,  iншыя,  не   забароненыя   заканадаўствам
паступленнi.
     Аператыўны, бухгалтерскi i статыстычны ўлiк  i  справаздачнасць
ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

                         Кiраўнiцтва цэнтра

     Цэнтр узначальвае  дырэктар,  якi  прызначаецца  загадам органа
культуры з  заключэннем  кантракта.  Прызначэнне  дырэктара   цэнтра
ўзгадняецца з    зацiкаўленымi   нацыянальнымi   культурна-асветнымi
аб'яднаннямi. Пры цэнтры ствараецца грамадскi кансультацыйны  Савет.
У склад  Савета  ўваходзяць  на  добраахвотных пачатках прадстаўнiкi
нацыянальных культурна-асветных  аб'яднанняў,  органаў   i   ўстаноў
культуры, супрацоўнiкi  цэнтра.  Палажэнне  аб  Савеце  цэнтра i яго
персанальны склад зацвярджаецца вышэйстаячым органам кiравання.

                     Спыненне дзейнасцi цэнтра

     Спыненне дзейнасцi   цэнтра   ажыццяўляецца   ў    форме    яго
рэарганiзацыi або лiквiдацыi па рашэнню заснавальнiка або суда.  Пры
рэарганiзацыi цэнтра   яго   правы   i   абавязкi   пераходзяць   да
правапераемнiкаў.
     У выпадку   лiквiдацыi   цэнтра   па   рашэнню    заснавальнiка
прызначаецца лiквiдацыйная  камiсiя,  якая замяняе кiраўнiчыя органы
цэнтра ў час лiквiдацыi.
     У выпадку  лiквiдацыi  цэнтра  па  рашэнню  суда  лiквiдацыйная
камiсiя прызначаецца судом.  Аб пачатку лiквiдацыi цэнтра i тэрмiнах
заяўлення крэдыторамi   прэтэнзiй   робiцца  паведамленне  ў  друку.
Грашовыя сродкi  i  маёмасць,  якiя  засталiся  пасля  задавальнення
патрабаванняў крэдытораў,  перадаюцца  заснавальнiку.  Цэнтр лiчыцца
спынiўшым сваё iснаванне з моманту выключэння з дзяржаўных рэестра i
рэгiстра Рэспублiкi Беларусь.
         --------------------------------------------------------+++



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор