Банк Законов
 

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 декабря 1997 г. №642 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб недзяржаўнай навучальнай установе"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 29 снежня 1997 г.  N 642                                   г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НЕДЗЯРЖАЎНАЙ
 НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
         --------------------------------------------------------+++
         Утратил силу постановлением Министерства образования от  13
         октября  2003  г.  №  67  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/10240 от 25.11.2003 г.)  

     У выкананне   п.2.3   пастановы   Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 25 верасня 1997 г.  N 1274  "Аб  парадку  арганiзацыi  i
рэгулявання дзейнасцi недзяржаўных навучальных устаноў"

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб недзяржаўнай навучальнай установе
(дадаецца).

     2. Кiраўнiкам недзяржаўных навучальных устаноў у  тэрмiн  да  1
верасня 1998  года правесцi мерапрыемствы па выкананню патрабаванняў
да навучальных устаноў,  выкладзеных  у  Палажэннi  аб  недзяржаўнай
навучальнай установе,   з   мэтай   прывядзення   статута   i  iншых
нарматыўных дакументаў навучальных устаноў у адпаведнасць з названым
Палажэннем.

     3. Дзяржаўнай  iнспекцыi  навучальных  устаноў (Канановiч У.Я.)
сумесна з Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi  (Дабранскi  В.М.),
Галоўным упраўленнем  агульнай  сярэдняй  адукацыi  (Фяськоў  М.С.),
упраўленнем сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк  Л.Я.),  аддзелам
павышэння квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi  спецыялiстаў  (Абрамаў
А.I.), упраўленнем па  рабоце  з  кадрамi  i  прававым  забеспячэннi
(Пыжоў А.А.)  на  працягу  1998  года  ажыццявiць праверку выканання
патрабаванняў Палажэння аб недзяржаўнай навучальнай установе ва ўсiх
недзяржаўных навучальных установах рэспублiкi.
     У выпадку  неадпаведнасцi  недзяржаўных   навучальных   устаноў
патрабаванням названага   Палажэння  ўнесцi  прапановы  аб  спыненнi
дзейнасцi навучальных  устаноў  у  адпаведнасцi   з   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     4. Аддзелу   аналiтычнай  работы  (Ермаловiч  В.В.)  сумесна  з
Дзяржаўнай iнспекцыяй  навучальных  устаноў  аператыўна  накiроўваць
звесткi па   вынiках  праверкi  дзейнасцi  недзяржаўных  навучальных
устаноў у сродкi масавай iнфармацыi.

     5. Кантроль за выкананнем данага  загада  ўскласцi  на  першага
намеснiка мiнiстра Хрусталёва Б.М.


 Мiнiстр                                                 В.I.Стражаў

 Першы намеснiк мiнiстра
           Б.М.Хрусталёў

 Намеснiк мiнiстра
         Г.Д.Дылян

 Намеснiк мiнiстра
         А.Г.Слука

 Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
 вышэйшай адукацыi
                  В.М.Дабранскi

 Начальнiк упраўлення па рабоце
 з кадрамi i прававым забеспячэннi
                         А.А.Пыжоў

 Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
 агульнай сярэдняй адукацыi
                    М.С.Фяськоў

 Начальнiк упраўлення сярэдняй
 спецыяльнай адукацыi
                   Л.Я.Кiрылюк

 В.а.начальнiка упраўлення павышэння
 квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
 спецыялiстаў
                           А.Р.Арлоў

 Начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi
 навучальных устаноў
                  У.Я.Канановiч

 Галоўны юрысконсульт упраўлення
 па рабоце з кадрамi i прававым
 забеспячэннi
                    А.У.Мякiннiк


                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          загад мiнiстра адукацыi
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          ад 29 снежня 1997 г. N 642


 ПАЛАЖЭННЕ
 АБ НЕДЗЯРЖАЎНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ

===

     1. Агульныя палажэннi.

     1.1. Недзяржаўныя   навучальныя  ўстановы  ствараюцца  з  мэтай
ажыццяўлення  адукацыi  любой  ступенi,  пашырэння  магчымасцей  пры
забеспячэннi права грамадзян Рэспублiкi Беларусь у набыццi адукацыi.

     1.2. Недзяржаўныя  навучальныя  ўстановы маюць статус юрыдычнай
асобы  i  карыстаюцца  правамi  ў  адпаведнасцi   з   заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь   i   са   статутам,   якi   зацвярджаецца  яе
заснавальнiкам  (заснавальнiкамi)  i  рэгiструецца  ва  ўстаноўленым
парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Арганiзацыя недзяржаўных навучальных устаноў  ажыццяўляецца  ва
ўстаноўленым  парадку  пры наяўнасцi спецыяльнага дазволу (лiцэнзii)
Мiнiстэрства адукацыi.

     1.3. Спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на  арганiзацыю  недзяржаўнай
навучальнай    установы    (яе   фiлiяла)   выдаецца   заснавальнiку
(заснавальнiкам) пры ўмове,  што недзяржаўная  навучальная  ўстанова
гатова  выконваць  усе  палажэннi,  якiя замацаваны ў дзеючых Законе
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы  Беларусь",  Палажэннi
аб  парадку  выдачы  i  адмены  суб'ектам  гаспадарання спецыяльнага
дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў,  Палажэннi аб
недзяржаўнай навучальнай установе.

     1.4. Недзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  розных  тыпаў  могуць
стварацца ў залежнасцi ад адукацыйных запатрабаванняў  насельнiцтва,
рэгiянальных асаблiвасцей i патрэб рынку працы.
     У недзяржаўных навучальных установах не дазваляецца падрыхтоўка
i  перападрыхтоўка  спецыялiстаў па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях,
не адзначаных у Статуце навучальнай установы.
     Агульныя лiчбы   прыёму  на  спецыяльнасцi  могуць  рэгулявацца
Мiнiстэрствам адукацыi ў залежнасцi ад стану i патрэб рынку працы.

     1.5. У  сваёй  дзейнасцi  недзяржаўная   навучальная   ўстанова
кiруецца   Канстытуцыяй  Рэспублiкi  Беларусь,  законамi  Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб мовах у Рэспублiцы
Беларусь",  прыкладнымi  палажэннямi аб адпаведных тыпах навучальных
устаноў, вучэбна-метадычнай  i  нарматыўна-прававой   дакументацыяй,
зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi,  дадзеным Палажэннем, а таксама
iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

     1.6. Назва  навучальнай  установы  павiнна  змяшчаць  у   сваiм
найменнi   ўказанне   на   тое,   што  яна  з'яўляецца  недзяржаўнай
навучальнай установай.  Назва навучальнай установе даецца  згодна  з
дзеючым заканадаўствам.

     1.7. Права  на  навучанне  ў  недзяржаўнай навучальнай установе
маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,  замежныя грамадзяне  i  асобы
без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь.  Навучанне ў недзяржаўных навучальных  установах  замежных
грамадзян,  якiя  пастаянна  не  пражываюць  на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.
     Арганiзацыя недзяржаўных   навучальных  устаноў  (iх  фiлiялаў)
суб`ектамi гаспадарання,  якiя зарэгiстраваны за  межамi  Рэспублiкi
Беларусь,  ажыццяўляецца  ва  ўстаноўленым  на  тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь парадку,  а дзейнасць iх  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

           2. Асновы дзейнасцi i структура недзяржаўнай
              навучальнай установы.

     2.1. Недзяржаўная  навучальная  ўстанова  дзейнiчае на падставе
статута, распрацаванага ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.
     Статут вызначае   структуру   вучэбных,  навукова-метадычных  i
навуковых падраздзяленняў недзяржаўнай навучальнай  установы,  схему
кiравання, пералiк спецыяльнасцей i спецыялiзацый.

     2.2. Навучанне   ў   недзяржаўнай   навучальнай  установе  можа
ажыццяўляцца па дзённай, вячэрняй i завочнай формах навучання.

     2.3. Абавязкi па забеспячэннi недзяржаўнай навучальнай установы
матэрыяльнай  базай  i  iншымi  сродкамi для арганiзацыi i належнага
правядзення навучальнага працэсу ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi,
ускладаецца на заснавальнiка (заснавальнiкаў) навучальнай установы.

     3. Работнiкi недзяржаўных навучальных устаноў.

     3.1. Педагагiчныя     работнiкi,     спецыялiсты     з     лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу,  а таксама навуковыя  супрацоўнiкi
прымаюцца   на   работу  i  вызваляюцца  ад  работы  ў  недзяржаўных
навучальных установах  у  адпаведнасцi  з  працоўным  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     3.2. Камплектаванне     недзяржаўнай    навучальнай    установы
педагагiчнымi работнiкамi, кадрамi прафесарска-выкладчыцкага саставу
дазваляецца  з лiку асоб,  якiя маюць адпаведную вышэйшую адукацыю i
прафесiянальна-педагагiчную падрыхтоўку.

     3.3. Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ствараюць належныя ўмовы
для плённай навуковай i педагагiчнай дзейнасцi работнiкаў.

     3.4. Адмiнiстрацыя  i  заснавальнiкi  недзяржаўных  навучальных
устаноў за ўзровень  падрыхтоўкi  выпускнiкоў  нясуць  адказнасць  у
адпаведнасцi   з   дзяржаўнымi   патрабаваннямi,   а   педагагiчныя,
iнжынерна-педагагiчныя     работнiкi,     спецыялiсты     з     лiку
прафесарска-выкладчыцкага  складу  -  у  адпаведнасцi  са службовымi
абавязкамi.

     3.5. Працоўныя  спрэчкi  работнiкаў  недзяржаўных   навучальных
устаноў  вырашаюцца ў парадку,  вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

     3.6. Педагагiчныя работнiкi  недзяржаўных  навучальных  устаноў
маюць права на:
     - забеспячэнне ўмоў сваёй прафесiйнай дзейнасцi;
     - творчую  iнiцыятыву,  абарону  гонару i прафесiйнай годнасцi,
удзел у органах кiравання навучальнай установы;
     - матэрыяльнае   i   маральнае   заахвочванне   за   поспехi  ў
педагагiчнай  дзейнасцi.

     3.7. Педагагiчныя работнiкi  недзяржаўных  навучальных  устаноў
абавязаны:
     - пастаянна ўдасканальваць свае прафесiйныя веды i педагагiчнае
майстэрства  ў  адпаведнасцi  з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi аб
павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў;
     - праводзiць     навучанне    на    высокiм    прафесiйным    i
навукова-метадычным узроўнi;
     - паважаць гонар i годнасць сваiх калег,  навучэнцаў i валодаць
высокiмi маральнымi якасцямi.

     3.8. Iншыя   правы   i   абавязкi   педагагiчных    работнiкаў,
прафесарска-выкладчыцкага      складу,      правы     i     абавязкi
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага   i    вучэбна-дапаможнага    персаналу
вызначаюцца статутам навучальнай установы,  службовымi iнструкцыямi,
якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.

     4. Навучэнцы недзяржаўных навучальных устаноў.

     4.1. Прыём у недзяржаўныя навучальныя ўстановы ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi   з   правiламi,   распрацаванымi  самiмi  навучальнымi
ўстановамi  з  улiкам  Правiлаў  i  Парадку  прыёму  ў   навучальныя
ўстановы, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi.
     Не дазваляецца прыём у  недзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  па
спецыяльнасцях   i  спецыялiзацыях,  якiя  ва  ўстаноўленым  парадку
праходзiлi атэстацыю i былi  неакрэдытаваны,  а  таксама  ў  выпадку
прыпынення дзеяння лiцэнзii на арганiзацыю навучальнай установы, або
яе анулявання.

     4.2. Навучэнцам недзяржаўнай  навучальнай  установы  з'яўляецца
фiзiчная асоба, залiчаная на навучанне загадам кiраўнiка навучальнай
установы.

     4.3. Правы  i  абавязкi  навучэнцаў  рэгулююцца  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, дагаворам аб навучаннi, заключаным недзяржаўнай
навучальнай установай з зацiкаўленым  бокам,  статутам  недзяржаўнай
навучальнай  установы,  правiламi  ўнутранага  распарадку  i  iншымi
дакументамi.

     4.4. Арганiзацыя вучэбнага працэсу ў  недзяржаўнай  навучальнай
установе  павiнна  ажыццяўляцца зыходзячы з дзяржаўных патрабаванняў
па якаснай падрыхтоўцы навучэнцаў,  стварэння спрыяльных i бяспечных
умоў iх вучобы, працы i быту.

     4.5. Выпускнiкам   недзяржаўных   навучальных   устаноў,   якiя
выканалi ўсе патрабаваннi вучэбных планаў i праграм, пасля ацэнкi iх
ведаў,  навыкаў  i  ўменняў  выдаюцца  зацверджаныя  ва ўстаноўленым
парадку дакументы  аб  адукацыi  спецыяльнага  ўзору  аб  заканчэннi
недзяржаўнай навучальнай установы пры ўмове праходжання недзяржаўнай
навучальнай   установай   акрэдытацыi.   У   выпадку   неакрэдытацыi
недзяржаўнай    навучальнай   установы   яе   выпускнiкам   выдаецца
пасведчанне  спецыяльнага  ўзору,   зацверджанае   ва   ўстаноўленым
парадку.
     Асобам (акрамя выпускнiкоў),  якiя  навучалiся  ў  недзяржаўных
навучальных   установах,   у   выпадку  спынення  iх  дзейнасцi  або
неакрэдытацыi асобных спецыяльнасцей цi  спецыялiзацый,  дазваляецца
перавод  па  вынiках  адпаведнай атэстацыi на платныя факультэты або
аддзяленнi  дзяржаўных  навучальных  устаноў.  Навучэнцы,  якiя   не
прайшлi   атэстацыю,   адлiчваюцца   з  неакрэдытаванай  навучальнай
установы.

     5. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу.

     5.1. Вучэбна-выхаваўчы  працэс   у   недзяржаўных   навучальных
установах  арганiзуецца  i  праводзiцца  ў  адпаведнасцi з вучэбнымi
планамi,  зацверджанымi  ва   ўстаноўленым   парадку   Мiнiстэрствам
адукацыi  для  дзяржаўных  навучальных  устаноў.  Для  задавальнення
iндывiдуальных адукацыйных патрэб навучэнцаў,  развiцця  iх  творчых
здольнасцяў уводзяцца iндывiдуальныя праграмы,  факультатывы,  курсы
па выбару.

     5.2. Парадак    арганiзацыi     вучэбна-выхаваўчага     працэсу
вызначаецца недзяржаўнай навучальнай установай самастойна, зыходзячы
з яе статусу.
     Вучэбна-выхаваўчы працэс  будуецца на педагагiчна абгрунтаваным
выбары сродкаў i метадаў навучання i выхавання.
     Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымi планамi i
праграмамi.
     Пачатак i  канец  навучальнага  года па дзённай форме навучання
ўстанаўлiваецца  адпаведна  з  вучэбным  планам,   зацверджаным   ва
ўстаноўленым парадку.

     5.3. Асаблiвасцi  арганiзацыi  вучэбнага  працэсу пры навучаннi
без адрыву ад вытворчасцi вызначаюцца вучэбнымi планамi i  адпаведна
графiкам правядзення вучэбнага працэсу ў цэлым.

     5.4. Выхаваўчыя  задачы  ў  недзяржаўных  навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца на аснове  культурных  традыцый  i
каштоўнасцей   беларускага   народа,  iншых  нацыянальных  меншасцей
рэспублiкi,  дасягненняў  сусветнай  культуры.   Выхаваўчая   работа
праводзiцца  на  прынцыпах добраахвотнасцi i супрацоўнiцтва адзiнага
калектыву навучэнцаў i выкладчыкаў,  аб'яднаных агульнай мэтай, якая
мае асабiстую i грамадскую значымасць. Выбар метадаў, сродкаў i форм
выхаваўчай работы  праводзiцца  з  улiкам  iнтарэсаў  i  схiльнасцей
навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.
     За арганiзацыяй i правядзеннем вучэбна-выхаваўчага  працэсу  на
розных  яго  этапах  (пачатак навучальнага года,  семестра,  чвэрцi,
здача семестравых экзаменаў  i  залiкаў,  канец  навучальнага  года)
устанаўлiваецца кантроль з боку Мiнiстэрства адукацыi.
     На працягу  навучальнага  года   ў   недзяржаўнай   навучальнай
установе  Мiнiстэрствам адукацыi можа быць праведзена праверка ведаў
навучэнцаў па  дысцыплiнах  базавай  i  прафесiйнай  падрыхтоўкi,  а
таксама мэтавыя праверкi.

                6. Арганiзацыя навукова-даследчай i
                   навукова-метадычнай работы.

     6.1. Навукова-даследчая    i     навукова-метадычная     работа
арганiзуецца  ў  недзяржаўнай  навучальнай установе ў адпаведнасцi з
тэматычнымi планамi,  зацверджанымi  Саветам  навучальнай  установы.
Асноўныя напрамкi     арганiзацыi     навукова-метадычнай     работы
каардынуюцца вучэбна-метадычным саветам.

     6.2. Арганiзацыя  аспiрантуры,  дактарантуры   ў   недзяржаўнай
навучальнай установе ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

     7. Кiраванне дзейнасцю недзяржаўнай навучальнай установы.

     7.1. Недзяржаўную  навучальную ўстанову ўзначальвае яе кiраўнiк
(рэктар,  дырэктар),  якi прызначаецца на пасаду i звальняецца з  яе
заснавальнiкам  недзяржаўнай  навучальнай установы або ўпаўнаважаным
iм органам.

     7.2. Кiраўнiк  (рэктар,  дырэктар)   недзяржаўнай   навучальнай
установы  дзейнiчае  ад  iмя  навучальнай  установы ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i ў межах, якiя вызначаны
заснавальнiкам або ўпаўнаважаным iм органам.

     7.3. Кiраванне недзяржаўнымi навучальнымi ўстановамi Рэспублiкi
Беларусь ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  iх  статутам  на  аснове
шырокага ўдзелу педагагiчных работнiкаў,  супрацоўнiкаў, навучэнцаў,
работнiкаў, бацькоў, прадстаўнiкоў грамадскасцi.

     7.4.   Самакiраванне   ў   недзяржаўнай   навучальнай  установе
рэалiзуецца ва ўмовах шырокай  галоснасцi i дэмакратыi шляхам ўдзелу
ўсяго калектыву  ў прыняццi рашэнняў па  асноўных пытаннях дзейнасцi
навучальнай установы i кантролю за iх выкананнем, выбарнасцi органаў
самакiравання.

     7.5. Вышэйшым органам  самакiравання  недзяржаўнай  навучальнай
установы з'яўляецца орган,  якi вызначаны прыкладнымi палажэннямi аб
адпаведных тыпах навучальных устаноў. Ён ствараецца з мэтай развiцця
калегiяльных,  дэмакратычных форм у кiраваннi навучальнай установай,
аб'яднання   намаганняў   калектываў   выкладчыкаў,   супрацоўнiкаў,
навучэнцаў,   прадпрыемстваў  (устаноў,  арганiзацый),  бацькоў  для
дасягнення  канчатковых   вынiкаў   па   падрыхтоўцы   i   выхаванню
навучэнцаў.  Старшынёй  вышэйшага  органа  самакiравання  з'яўляецца
рэктар (дырэктар) недзяржаўнай навучальнай установы.

     7.6. Недзяржаўная навучальная ўстанова  абавязана  прадаставiць
магчымасць   правядзення   кантрольных   мерапрыемстваў   адпаведным
дзяржаўным органам.

     8. Фiнансаванне дзейнасцi недзяржаўнай навучальнай установы.

     Крынiцамi фармiравання   маёмасцi   недзяржаўнай    навучальнай
ўстановы i фiнансавання яе дзейнасцi з'яўляюцца:
     - сродкi, атрыманыя ад ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасцi;
     - крэдыты банкаў i iншых крэдытораў;
     - добраахвотныя  ахвяраваннi  i  мэтавыя  ўзносы  юрыдычных   i
фiзiчных асоб (у тым лiку замежных);
     - сродкi,  атрыманыя за выкананне дагаворных навуковых работ ад
дзейнасцi па аказаннi платных адукацыйных паслуг насельнiцтву;
     - iншыя крынiцы,  якiя не забаронены заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.

     9. Парадак    спынення   дзейнасцi   недзяржаўнай   навучальнай
        установы.

     9.1. Спыненне  дзейнасцi недзяржаўнай навучальнай установы можа
ажыццяўляцца шляхам лiквiдацыi цi рэарганiзацыi.

     9.2. Недзяржаўная навучальная ўстанова  падлягае  лiквiдацыi  ў
выпадках:
     - калi прынята  рашэнне  аб  ануляваннi  лiцэнзii  ў  сувязi  з
парушэннем  умоў i правiл дзейнасцi,  на ажыццяўленне якой выдадзена
лiцэнзiя, цi аб адмове ў працягу тэрмiну дзеяння лiцэнзii;
     - лiквiдацыi суб'екта гаспадарання, якому выдадзена лiцэнзiя на
арганiзацыю недзяржаўнай навучальнай установы;
     - непраходжання суб'ектам гаспадарання агульнай рэспублiканскай
рэгiстрацыi;
     - калi   юрыдычны  адрас  заснавальнiка  (заснавальнiкаў),  якi
ўказаны  пры  рэгiстрацыi,  пры  выдачы  лiцэнзii   на   арганiзацыю
недзяржаўнай  навучальнай  установы,  не  адпавядае  рэчаiснасцi,  а
таксама, калi яго месцазнаходжанне невядома;
     - на   iншых   падставах,   якiя  прадугледжаны  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     9.3. Навучальныя ўстановы абавязаны спынiць  сваю  дзейнасць  з
моманту  ўступлення  ў сiлу рашэння аб ануляваннi лiцэнзii (адмове ў
працягу тэрмiну дзеяння лiцэнзii),  а  суб'ект  гаспадарання,  якому
выдадзена  лiцэнзiя  на арганiзацыю навучальнай установы,  - прыняць
рашэнне аб яго лiквiдацыi на працягу месяца з указанага моманту.

     9.4. Недзяржаўная навучальная ўстанова лiквiдуецца  па  рашэннi
суда:
     - калi недзяржаўная навучальная ўстанова падлягае лiквiдацыi на
падставах,  прадугледжаных  п.9.2  дадзенага  Палажэння  i  дзеючымi
актамi заканадаўства,  i рашэнне аб лiквiдацыi не прынята  ўласнiкам
цi  ўпаўнаважаным  iм  органам  у  месячны  тэрмiн  з дня ўзнiкнення
падставы для лiквiдацыi;
     - на   iншых   падставах,   якiя  прадугледжаны  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     9.5. Пры змяненнi статусу навучальнай установы ажыццяўляецца яе
рэарганiзацыя.

     9.6. Пры   лiквiдацыi   недзяржаўнай  навучальнай  установы  па
рашэннi ўласнiка (упаўнаважанага iм  органа)  апошнi  прадстаўляе  ў
Мiнiстэрства    адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   дакументы,   якiя
пацвярджаюць дадзены юрыдычны факт.

     9.7. Лiквiдацыя недзяржаўнай навучальнай установы ажыццяўляецца
лiквiдацыйнай камiсiяй,  якая ствараецца органам, што прыняў рашэнне
аб лiквiдацыi.  Орган, якi прыняў рашэнне аб лiквiдацыi недзяржаўнай
навучальнай установы,  вызначае парадак i тэрмiны лiквiдацыi, тэрмiн
для заяў прэтэнзiй крэдытораў i парадак задавальнення прэтэнзiй.

 ____________________________
 Государственная регистрация.
 Номер: 2489/12.
 Дата:  27.05.98 г.  



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор