Банк Законов
 

Указ Президента Республики Беларусь от 30 сентября 2002 г. №498 "Аб унясеннi змянення i дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1999 г. N 516"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 верасня 2002 г. № 498

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ ВА УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 6 ВЕРАСНЯ 1999 г. № 516

         --------------------------------------------------------+++
         Утратил силу  Указом  Президента  Республики  Беларусь от 8
         апреля 2005 г.  № 168 (Национальный реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2005 г., № 58, 1/6379)   

     1. Унесцi  ў  апiсанне  ордэнаў,  медалёў i нагрудных знакаў да
ганаровых    званняў    Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанае   Указам
Прэзiдэнта   Рэспублiкi  Беларусь  ад  6  верасня  1999  г.  №   516
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., №
69, 1/619), наступныя змяненне i дапаўненне:
     1.1. апiсанне ордэна Пашаны выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Ордэн Пашаны
     Ордэн  Пашаны  мае форму акруглага пазалочанага васьмiграннiка,
на  якi  накладаецца  чатырохканцовая  сярэбраная  зорка з рэльефнай
выявай  мужчыны  i  жанчыны  ў  цэнтры, якiя трымаюць Дзяржаўны флаг
Рэспублiкi  Беларусь  i сноп пшанiцы. Флаг пакрыты эмаллю чырвонага,
зялёнага  i  белага  колеру.  У  нiжняй  частцы  ордэна  - блакiтная
эмалевая  стужка,  якая падтрымлiвае лаўровыя i дубовыя галiнкi, што
абрамляюць ордэн.
     Вышыня ордэна - 50 мм, шырыня - 46 мм. Адваротны бок ордэна мае
гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
     Ордэн  пры  дапамозе  вушка  i кольца злучаецца з пяцiвугольнай
калодкай,  абцягнутай  муаравай  стужкай  жоўтага  колеру  з   адной
падоўжнай  палоскай зялёнага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай
палосцы чырвонага колеру па краях.
     Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.";
     1.2. пасля апiсання ордэна Францыска Скарыны дапоўнiць указанае
апiсанне апiсаннем ордэна Дружбы народаў наступнага зместу:
     "Ордэн Дружбы народаў
     Ордэн  Дружбы народаў  уяўляе  сабой  знак,  выкананы  ў  форме
пяцi- i дзесяцiканцовай зорак. Пяцiканцовая зорка, пакрытая чырвонай
эмаллю i абрамленая па контуру выпуклымi  кроплямi,  накладаецца  на
дзесяцiканцовую  дыяметрам  59  мм,  якая ўтворана пяццю залацiстымi
пiрамiдальнымi  гранямi  i  пяццю  залацiстымi  пучкамi   разыходных
прамянёў.
     У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю
кантынентамi,  асобныя  дэталi якога пакрыты сiняй эмаллю. Зямны шар
аблямаваны  абадком  з  выявай рукапацiсканняў. Адваротны бок ордэна
мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
     Ордэн    пры  дапамозе  вушка  i  плоскага  кольца,  да   якога
прымацаваны  прамавугольны  знак  памерам  14х14  мм,  што  ўяўляе ў
мiнiяцюры  Дзяржаўны  флаг Рэспублiкi Беларусь, злучаецца з муаравай
стужкай сiняга колеру шырынёй 44 мм.
     Ордэн Дружбы народаў вырабляецца з серабра з пазалотай".
     2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                          А.ЛУКАШЭНКА  



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор