Банк Законов
 

Нота Правительства Республики Беларусь от 30 июня 2005 г. "[Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб адкрыццi пагранiчнага пераходу Пярэраў-Белавежа для мiжнароднага беставарнага руху асоб пяшком або з выкарыстаннем веласiпедаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi]"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ АДКРЫЦЦI ПАГРАНIЧНАГА ПЕРАХОДУ
ПЯРЭРАЎ-БЕЛАВЕЖА ДЛЯ МIЖНАРОДНАГА БЕСТАВАРНАГА РУХУ
АСОБ ПЯШКОМ АБО З ВЫКАРЫСТАННЕМ ВЕЛАСIПЕДАЎ, ШТО
ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў IХ АСАБIСТЫМ КАРЫСТАННI, ЗАКЛЮЧАНАЕ
ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМІ, АД 30 ЧЭРВЕНЯ 2005 ГОДА

   Уступіла ў сілу 30 чэрвеня 2005 года
                                  
         Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
             да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве
                                  
                                            Пераклад з польскай мовы
     
                                       Варшава, 10 чэрвеня 2005 года
                                        № DPT 2265-64-2003/RD/187
                                           
     Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Польшча  сведчыць  сваю
павагу да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве і, дзейнічаючы ад
імя   Урада  Рэспублікі  Польшча,  на  падставе  артыкула  6   і   ў
адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі
Польшча   і   Урадам  Рэспублікі  Беларусь  па  пытанню  пагранічных
пераходаў,  што быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка  1992  г.,  мае
гонар  прапанаваць  заключэнне Пагаднення  паміж  Урадам  Рэспублікі
Польшча  і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Белавежа-Пярэраў для міжнароднага беставарнага руху  асобаў
пяшком  альбо  з  выкарыстаннем веласіпедаў, што  знаходзяцца  ў  іх
асабістым карыстанні.
     Пагранічны пераход Белавежа-Пярэраў будзе адкрыты ў перыяд з  1
красавіка па 30 верасня з 8.00 да 20.00 гадзін польскага часу,  а  ў
перыяд  з  1  кастрычніка па 31 сакавіка - з 8.00  да  18.00  гадзін
польскага часу.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Польшча  прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Беларусь гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Польшча
і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб адкрыцці  пагранічнага  пераходу
Белавежа-Пярэраў  для міжнароднага беставарнага руху  асобаў  пяшком
альбо  з  выкарыстаннем веласіпедаў, што знаходзяцца ў іх  асабістым
карыстанні, якое ўступіць у сілу з даты атрымання ноты ў адказ.
     Адначасова  Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча  мае
гонар  прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў  сілу  лічылася
датай адкрыцця пагранічнага пераходу Белавежа-Пярэраў.
     Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча  карыстаецца
выпадкам,  каб  аднавіць Пасольству Рэспублікі  Беларусь  у  Варшаве
запэўненні ў сваёй высокай павазе.
                                  
         Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
        да Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь*
                                  
______________________________
     *Зацверджана  пастановай Савета Міністраў  Рэспублікі  Беларусь
ад  29  чэрвеня  2005 г. № 712 «Аб заключэнні шляхам  абмену  нотамі
Пагаднення  паміж  Урадам Рэспублікі Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі
Польшча  аб  адкрыцці  пагранічнага  пераходу  Пярэраў-Белавежа  для
міжнародныга  беставарнага  руху асоб  пяшком  або  з  выкарыстаннем
веласіпедаў,   што   знаходзяцца   ў   іх   асабістым    карыстанні»
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 105, 5/16199).

                                         Мінск, 29 чэрвеня 2005 года
                                          № 17-10/14777-н
     
     Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць  сваю
павагу  да  Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы  Беларусь  і,
дзейнічаючы  ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар  паведаміць
аб тым, што Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь атрымала
ноту  Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ад  10  чэрвеня
2005 года № DРТ 2265-64-2003/RD/187 наступнага зместу:
     «Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Польшча сведчыць  сваю
павагу да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве і, дзейнічаючы ад
імя   Урада  Рэспублікі  Польшча,  на  падставе  артыкула  6   і   ў
адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі
Польшча   і   Урадам  Рэспублікі  Беларусь  па  пытанню  пагранічных
пераходаў,  што быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка  1992  г.,  мае
гонар  прапанаваць  заключэнне Пагаднення  паміж  Урадам  Рэспублікі
Польшча  і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Белавежа-Пярэраў для міжнароднага беставарнага руху  асобаў
пяшком  альбо  з  выкарыстаннем веласіпедаў, што  знаходзяцца  ў  іх
асабістым карыстанні.
     Пагранічны пераход Белавежа-Пярэраў будзе адкрыты ў перыяд з  1
красавіка па 30 верасня з 8.00 да 20.00 гадзін польскага часу,  а  ў
перыяд  з  1  кастрычніка па 31 сакавіка - з 8.00  да  18.00  гадзін
польскага часу.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Польшча  прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Беларусь гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Польшча
і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб адкрыцці  пагранічнага  пераходу
Белавежа-Пярэраў  для міжнароднага беставарнага руху  асобаў  пяшком
альбо  з  выкарыстаннем веласіпедаў, што знаходзяцца ў іх  асабістым
карыстанні, якое ўступіць у сілу з даты атрымання ноты ў адказ.
     Адначасова  Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча  мае
гонар  прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў  сілу  лічылася
датай  адкрыцця пагранічнага пераходу Белавежа-Пярэраў. Міністэрства
Замежных Спраў Рэспублікі Польшча карыстаецца выпадкам, каб аднавіць
Пасольству Рэспублікі Беларусь у Варшаве запэўненні ў сваёй  высокай
павазе.»
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Беларусь  паведамляе,
што  Урад  Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб  заключэнні  шляхам
абмену  нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і  Урадам
Рэспублікі    Польшча    аб    адкрыцці    пагранічнага     пераходу
Пярэраў-Белавежа  для міжнароднага беставарнага руху  асобаў  пяшком
альбо  з  выкарыстаннем веласіпедаў, што знаходзяцца ў іх  асабістым
карыстанні,  якое  ўступіць у сілу з даты атрымання  Польскім  Бокам
гэтай ноты, і выказаў згоду на тое, каб дата ўступлення Пагаднення ў
сілу лічылася датай адкрыцця пагранічнага пераходу Пярэраў-Белавежа.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Беларусь  карыстаецца
выпадкам,  каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Польшча  ў  Рэспубліцы
Беларусь запэўненні ў сваёй высокай павазе.



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор