Банк Законов
 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. №1803 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. N 762"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      31 снежня 2006 г. № 1803

АБ УНЯСЕННІ ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 15 ЧЭРВЕНЯ 2006 Г. № 762

     У  адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад  16
сакавіка  2006  г.  №  152 «Об утверждении перечня  административных
процедур,    выполняемых   государственными   органами    и    иными
государственными  организациями по  обращениям  граждан  за  выдачей
справок  или других документов» Савет Міністраў Рэспублікі  Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Унесці  ў Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на  выкананне
работ  на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджанае пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 «Аб
некаторых     пытаннях    аховы    гiсторыка-культурнай    спадчыны»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2006  г.,
№ 103, 5/22474), наступныя дапаўненні:
     абзац   першы  пункта  8  и  пункт  9  пасля  слова  «заказчык»
дапоўнiць   словамi   «,   якi  з'яўляецца  юрыдычнай   асобай   або
iндывiдуальным прадпрымальнiкам,»;
     дапоўнiць Палажэнне пунктам 9-1 наступнага зместу:
     «9-1. Пералiк  дакументаў  i  (або) звестак,  якiя  прадстаўляе
фiзiчная   асоба,   акрамя   iндывiдуальнага   прадпрымальнiка,    у
Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, устаноўлены пунктам 212
пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, выконваемых дзяржаўнымi органамi
i  iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па зваротах грамадзян аб  выдачы
даведак   або  iншых  дакументаў,  зацверджанага  Указам  Прэзiдэнта
Рэспублiкi  Беларусь  ад  16 сакавiка 2006 г.  №  152  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 44, 1/7344).».
     2.  Дадзеная  пастанова  ўступае ў  сілу  пасля  яе  афіцыйнага
апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор