Банк Законов
 

Протокол Правительства Республики Беларусь от 19 января 2007 г. "Пратакол памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года


ПРАТАКОЛ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ У
ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ПА ПЫТАННЮ АБ ПУНКТАХ ПРОПУСКУ
АД 18 ЖНІЎНЯ 1993 ГОДА

     Урад  Рэспублікі  Беларусь і Урад Латвійскай  Рэспублікі,  якія
называюцца далей Бакамі,
     у  мэтах  стварэння  спрыяльных умоў  для  перасячэння  граніцы
жыхарамі  прыгранічных  тэрыторый Рэспублікі Беларусь  і  Латвійскай
Рэспублікі,
     улічваючы  неабходнасць  удасканалення арганізацыі  перасячэння
граніцы аўтамабільнымі транспартнымі сродкамі,
     кіруючыся нормамі міжнароднага права,
     пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
     1.  Унесці  ў  Пагадненне паміж Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і
Урадам  Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску  ад  18
жніўня 1993 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненні:
     1.1.  Выключыць  з  пункта першага артыкула 1 Пагаднення  словы
«Друя - Піедруя».
     1.2.  Выкласці пункт чацвёрты артыкула 1 Пагаднення ў наступнай
рэдакцыі:
     «Для   перасячэння  граніцы  жыхарамі  прыгранічных   тэрыторый
Рэспублікі  Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія накіроўваюцца  на
прыгранічныя  тэрыторыі  дзяржавы  другога  Боку  пяшком   альбо   з
ужываннем  транспартных  сродкаў, што  знаходзяцца  ў  іх  асабістым
карыстанні,  вагой  не больш за 3,5 тоны, без тавара,  які  належыць
дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:
     Ліпаўка - Ворзава;
     Плюсы - Каплава;
     Гаўрыліна - Мейкшаны;
     Друя - Піедруя.
     Парадак  вызначэння  рэжыму  работы  і  перасячэння  граніцы  ў
дадзеных  пунктах  пропуску  ўстанаўліваецца  асобнымі  пагадненнямі
паміж Бакамі.».
     2.  Гэты  Пратакол з’яўляецца неад’емнай часткай  Пагаднення  і
ўступае  ў  сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах  апошняга
пісьмовага   паведамлення   аб  выкананні  Бакамі   ўнутрыдзяржаўных
працэдур, якія неабходны для яго ўступлення ў сілу.
     
     Здзейснена   ў  г.  Мінску  19  студзеня  2007  года   ў   двух
экзэмплярах, кожны на беларускай і латышскай мовах, пры гэтам абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.
     
За Урад                                  За Урад
Рэспублікі Беларусь                      Латвійскай Рэспублікі
             Подпіс                                     Подпіс



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор