Банк Законов
 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 2007 г. №289 "Аб стварэннi арганiзацыйнага камiтэта па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      5 сакавіка 2007 г. № 289

АБ СТВАРЭННІ АРГАНІЗАЦЫЙНАГА КАМІТЭТА ПА СВЯТКАВАННЮ
200-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВІНЦЭНТА ДУНІНА-
МАРЦІНКЕВІЧА

     У  мэтах арганізацыі святкавання ў 2008 годзе 200-годдзя з  дня
нараджэння   класіка   беларускай   літаратуры   Вінцэнта    Дуніна-
Марцінкевіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Стварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню
мерапрыемстваў  па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння  Вінцэнта
Дуніна-Марцінкевіча  (далей  - агранізацыйны  камітэт)  у  наступным
складзе:
     
Косінец                 - Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Аляксандр Мікалаевіч      Беларусь (старшыня арганізацыйнага
                          камітэта)

Матвейчук               - Міністр культуры (намеснік старшыні
Уладзімір Фёдаравіч       арганізацыйнага камітэта)

Мясніковіч              - Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі
Міхаіл Уладзіміравіч      навук Беларусі (намеснік старшыні
                          арганізацыйнага камітэта)

Акушэвіч                - начальнік упраўлення культуры Мінскага
Анатолій Леанідавіч       аблвыканкома

Амарын                  - намеснік Міністра фінансаў
Уладзімір Віктаравіч

Бонахаў                 - старшыня Бабруйскага гарвыканкома
Дзмітрый Міхайлавіч

Гілеп                   - старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Уладзімір Аляксандравіч   фонд культуры»

Глаз                    - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкома
Анатолій Ціханавіч

Дудараў                 - старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Аляксей Ануфрыевіч        саюз тэатральных дзеячаў»

Максімовіч              - выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнай
Валерый Аляксандравіч     навуковай установы «Інстытут літаратуры імя
                          Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук
                          Беларусі»

Малішэўскі              - намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і
Валянцін Іванавіч         аховы навакольнага асяроддзя

Маркевіч                - старшыня Валожынскага райвыканкома
Іван Станіслававіч

Радзькоў                - Міністр адукацыі
Аляксандр Міхайлавіч

Русакевіч               - Міністр інфармацыі
Уладзімір Васільевіч

Сівалобава              - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                          Беларусь 

Ціцянкоў                - намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Сяргеевіч

Шалкоўскі               - старшыня Бабруйскага райвыканкома
Міхаіл Уладзіміравіч

Шульга                  - намеснік Міністра спорту і турызму
Чэслаў Казіміравіч

Шчасны                  - старшыня Нацыянальнай камісіі па справах
Уладзімір Рыгоравіч       ЮНЕСКА, пасол па асобых даручэннях
                          Міністэрства замежных спраў

Янушкевіч               - старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай
Язэп Язэпавіч             навуковай установы «Інстытут літаратуры імя
                          Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук
                          Беларусі»
     
     2.    Дазволіць   арганізацыйнаму   камітэту   прыцягваць   пры
неабходнасці    і   па   ўзгадненню   з   кіраўнікамі   зацікаўленых
міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага  кіравання
іх  работнікаў  для  выканання работ па  падрыхтоўцы  і  правядзенню
мерапрыемстваў па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння  В.Дуніна-
Марцінкевіча.
     3.  Арганізацыйнаму камітэту ў двухмесячны тэрмін  распрацаваць
сумесна  з  зацікаўленымі  план  мерапрыемстваў  па  падрыхтоўцы   і
святкаванню  200-годдзя  з  дня нараджэння  В.Дуніна-Марцінкевіча  і
ўнесці   ва   ўстаноўленым  парадку  ў  Савет  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь.
     4.   Мінскаму,   Магілёўскаму  аблвыканкомам,   рэспубліканскім
органам  дзяржаўнага  кіравання, якія прымаюць удзел  у  арганізацыі
святкавання   200-годдзя  з  дня  нараджэння  В.Дуніна-Марцінкевіча,
уключыць  дадзенае мерапрыемства ў свае рабочыя планы  на  2007-2008
гады,   прадугледзеўшы  адпаведнае  фінансаванне  ў  межах   сродкаў
рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор