Банк Законов
 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 июня 2007 г. №816 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      20 чэрвеня 2007 г. № 816

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Арцюхоўскага   Анатолія   Афанасьевіча,   дырэктара   закрытага
акцыянернага  таварыства «Мінскі завод безалкагольных напіткаў»,  за
значны  ўклад  у развіццё і дасягненне высокіх вытворчых  паказчыкаў
філіяла  «Вілія»  закрытага акцыянернага  таварыства  «Мінскі  завод
безалкагольных напіткаў», Вілейскі раён;
     Дворніка   Уладзіміра  Андрэевіча,  дырэктара  рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара», Мозырскі раён,  за
шматгадовую   плённую  працу,  значны  ўклад  у  развіццё   сельскай
гаспадаркі і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
     Карпца  Сяргея  Фёдаравіча,  дырэктара  адкрытага  акцыянернага
таварыства «Лунінецкі малочны завод», за значны ўклад у забеспячэнне
высокаэфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Лабчанскае»
адкрытага   акцыянернага  таварыства  «Лунінецкі   малочны   завод»,
Лунінецкі раён;
     Харужыка  Лявонція  Іванавіча, Міністра  прыродных  рэсурсаў  і
аховы   навакольнага  асяроддзя,  за  значны   ўклад   у   павышэнне
эфектыўнасці  і  рэнтабельнасці  сельскагаспадарчай  вытворчасці   з
выкарыстаннем  прагрэсіўных форм арганізацыі  працы  і  кіравання  ў
сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Туркава», Міёрскі раён;
     Цярэшчанку   Віктара   Аляксеевіча,   генеральнага    дырэктара
закрытага  акцыянернага  таварыства  «Вітэкс»,  за  значны  ўклад  у
павышэнне    эфектыўнасці   і   рэнтабельнасці    сельскагаспадарчай
вытворчасці  з выкарыстаннем прагрэсіўных форм арганізацыі  працы  і
кіравання   ў  філіяле  -  сельскагаспадарчым  комплексе   закрытага
акцыянеранага таварыства «Вітэкс», Уздзенскі раён;
     Шапіру  Сямёна  Барысавіча,  генеральнага  дырэктара  адкрытага
акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі», за плённую працу
ў  галіне  сельскай гаспадаркі, значны ўклад у развіццё і дасягненне
высокіх   вытворчых   паказчыкаў   філіяла   «Пяцігор’е»   адкрытага
акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі», Дзяржынскі раён;
     Шышко  Іосіфа  Вацлававіча,  генеральнага  дырэктара  адкрытага
акцыянернага таварыства «Гродна Малкамбінат», за ўклад у  дасягненне
высокіх   паказчыкаў  вытворчасці  філіяла  адкрытага   акцыянернага
таварыства   «Гродна   Малкамбінат»  «Сельскагаспадарчае   вытворчае
прадпрыемства «АграМір», Бераставіцкі раён;
     Яцуту  Мікалая  Мікалаевіча, генеральнага  дырэктара  закрытага
акцыянернага  таварыства  «Росіч»,  за  значны  ўклад  у   павышэнне
эфектыўнасці  і  рэнтабельнасці  сельскагаспадарчай  вытворчасці   з
выкарыстаннем  прагрэсіўных форм арганізацыі  працы  і  кіравання  ў
сельскагаспадарчым   вытворчым   філіяле   «Росіч-Агра»    закрытага
акцыянернага таварыства «Росіч», Нясвіжскі раён.
     
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор