Банк Законов
 

Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2007 г. №705 "Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2007 года"

Архивы

<<<< >>>>

Тест документа по состоянию на май 2008 года

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       31 снежня 2007 г. № 705

АБ ПРЫСУДЖЭННІ ПРЭМІІ «ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ»
2007 ГОДА

     Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета  фонду
Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры  і  мастацтва,
узгодненыя   з   кіраўніцтвам   Беларускай   праваслаўнай    царквы,
пастанаўляю:
     1.  За  актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне,
накіраваную  на  развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных  традыцый,
што  садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы  і
братэрства  паміж  людзьмі розных нацыянальнасцей  і  веравызнанняў,
прысудзіць  прэмію  «За  духоўнае адраджэнне»  2007  года  (далей  -
прэмія):
     архіепіскапу   Віцебскаму  і  Аршанскаму  Дзімітрыю   (Драздову
Мікалаю  Рыгоравічу)  -  кіраўніку мясцовага рэлігійнага  аб’яднання
«Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы»;
     Круцялёву  Андрэю Іванавічу - протаіерэю, настаяцелю рэлігійнай
абшчыны  «Прыход  храма  Святой Жываначальнай  Троіцы  в.  Бараўляны
Мінскага раёна Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы»;
     калектыву  дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы  «Гомельскі
палацава-паркавы ансамбль».
     2.  Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са  сродкаў
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка



-- Навигация --

<<<< >>>>

Архив Белорусского права 2008 на old.BankZakonov.com



Новые документы


 

Счетчики

    Рейтинг@Mail.ru

Юмор